Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

“Наш жывёлавод”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.04.2017

коровы

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу распрацавалі рэкамендацыі па матэрыяльным стымуляванні жывёлаводаў, аператараў машыннага даення, якія пастаянна  працуюць над павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню і добрасумленна выконваюць функцыянальныя  абавязкі.



Мы сустрэліся са старшынёй РК прафсаюза  работнікаў АПК І.К. КЕНДЫШАМ і папрасілі падрабязней расказаць пра ход індывідуальнага спаборніцтва на малочнатаварных фермах і комплексах нашага раёна. Вось што паведаміў Іван Канстанцінавіч:

— У Нясвіжскім раёне арганізавана акцыя “Наш жывёлавод”. У яе рамках прайшлі  канкрэтныя мерапрыемствы. Мы  пабывалі на ўсіх малочнатаварных фермах. Лепшыя аператары  былі прэміраваны, атрымалі  прызы і каштоўныя падарункі. Усяго былі адзначаны 128 аператараў. Ушанаванне  праводзілі ва ўрачыстай абстаноўцы. Абмеркавалі таксама актуальныя пытанні сацыяльнага  і бытавога кшталту, удасканалення тэхналогіі вытворчасці, павышэння  эфектыўнасці галіны.

— Наш раён упэўнена трымае першае месца ў рэспубліцы па прадуктыўнасці дойнага статка. І ў гэтым, безумоўна, вялікая заслуга аператараў машыннага даення. Чалавечы фактар ніхто не адмяняў…

— Так. Надой на адну фуражную карову за 2016 год па раёне — 7491 кілаграм — лічба ўнушальная. Прытым упершыню перавышаны сярод гаспадарак 10-тысячны рубеж — у СВК  “Агракамбінат Сноў” атрымалі  на карову ў сярэднім па 10053 кілаграмы малака.

Цяпер разгледзім вынікі індывідуальнага  спаборніцтва. 13 аператараў машыннага даення перавысілі  10-тысячны паказчык па надою. Усе яны — з “Агракамбіната Сноў”. Так, 10458 кг малака на карову — планка звяна з МТК “Сычы”. А ў звяно ўваходзяць Надзея Барысаўна Беляковіч, Вольга Уладзіміраўна Вялічка, Людміла Генрыхаўна Джураева, Таццяна Сцяпанаўна Рэут, Галіна Яраславаўна Усачова і Наталля Іванаўна Сайко. Па 10267 кілаграмаў малака  на карову надаіла звяно МТФ “Новы Сноў”: Святлана Аляксандраўна Нікіціна, Ала Сяргееўна Мікша, Ірына Мікалаеўна  Токарава, Таццяна  Іванаўна Беланоўская, Вольга Віктараўна Акулік, Раіса Сяргееўна Бабрыковіч і Алена Мікалаеўна Маскаленка.

Звыш 9-і тысяч кілаграмаў малака ад каровы надаілі 6 аператараў. Ніна Ананьеўна Була з МТФ “Аношкі” ААТ “Новае жыццё” — 9956 кг. Марыя Іванаўна Рацкевіч, Валянціна Сідараўна Канановіч, Людміла Мікалаеўна Купрык і Жанна Мікалаеўна Гаргун з МТФ “Дольны Сноў” “Агракамбіната Сноў” — па 9476 кг. Валянціна Іванаўна Сліжэўская з МТФ “Затур’я”  ААТ “Юшавічы” — 9055 кг.

Больш за 8 тысяч кілаграмаў  малака ад каровы надаілі  35 аператараў машыннага даення. Адкрываюць гэты  спіс працаўніцы  СВК  “Гарадзея”: Галіна Вячаславаўна  Пазняк з МТФ “Вялі-кая  Лысіца” — 8920 кг, Наталія Іванаўна Скакуноўская з МТФ “Копцеўшчына”  — 8832 кг і Валянціна Іванаўна Марук з МТФ “Копцеўшчына” — 8828 кг.

Больш за 7 тысяч кілаграмаў малака ад каровы надаілі 42 аператары. Прытым  паказчык, вышэйшы за сярэднераённы — у 18-і чалавек.

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў АПК падрыхтавалі  бюлетэнь “Чалавек славіцца працай!”, у які і занесены  вынікі раённага індывідуальнага  спаборніцтва аператараў  машыннага даення. Бюлетэнь раздалі па фермах, каб усе ведалі, на каго трэба раўняцца, з каго браць прыклад, да якой мэты імкнуцца. Удакладняю: размова ідзе іменна пра спаборніцтва аператараў машыннага даення, рабатызаваныя фермы ў даным выпадку выключаюцца.

— У  раёне 47 малочнатаварных фермаў і комплексаў, 6 з якіх — рабатызаваныя. Практычна дзве трэці статка доіцца на сучасных устаноўках. Гэта сапраўдныя фабрыкі малака. Як жа яны паказалі сябе ў спаборніцтве?

— Па сярэднім надоі на карову першыя  чатыры месцы занялі  калектывы СВК “Агракамбінат Сноў”: МТК “Сычы” — 10457 кг, МТФ “Новы Сноў” — 10267 кг, МТК “Друцкаўшчызна” — 9537 і  МТФ “Дольны Сноў” — 9476 кг. На 5-м месцы — МТФ “Макашы” ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 9373 кг. На 6-м — МТФ “Вялікая Лысіца” (робаты) СВК “Гарадзея — 9131 кг. Далей ідуць МТФ “Супрунавічы” ААТ “Грыцкевічы” — 8887 кг, МТФ “Аношкі” ААТ “Новае жыццё” — 8382 кг, МТФ “Затур’я 2” ААТ “Юшавічы” — 8320 кг, “Вялікая Лысіца” СВК “Гарадзея” — 8271 кг , “Казлы” ААТ “Новае жыццё” — 8253 кг, даільна-малочны блок  № 4 “Сейлавічы” ААТ “Сейлавічы” — 8243 кг,  МТФ “Мацылёўшчына” ААТ “Грыцкевічы” — 8195 кг, “Жанкавічы” ААТ “Новае жыццё — 8002 кілаграмы. Яшчэ на 9-і  фермах надой перавысіў 7 тысяч  кілаграмаў малака на карову.

Інтэрв’ю правяла

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!