Новыя «Беларусы» — аграрыям Нясвіжчыны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSCN9321

У мінулую пятніцу на Ратушнай плошчы ў Нясвіжы прайшла ўрачыстая перадача трактароў  «Беларус 3522»  ад Мінскага трактарнага завода ААТ «Лань-Нясвіж» і ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».

Перад прысутнымі выступіў старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко. Ён зазначыў, што поспех работы на зямлі залежыць ад якасці і надзейнасці тэхнікі, прафесіяналізму людзей, якія на ёй працуюць. «Мы ўпэўненыя, што гэтым магутным машынам з камфартабельнымі кабінамі і сучасным дызайнам, безумоўна, будзе адведзена  вялікая роля ў барацьбе за ўраджай-2017», — падкрэсліў кіраўнік мясцовай улады.

Наступным слова трымаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Мінскі трактарны завод» Андрэй Суслянкоў, які адзначыў, што Мінскі трактарны завод — брэнд Беларусі, адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. Машыны, якія выпускаюцца тут, па ўзроўнях эканамічнасці, на-дзейнасці і трываласці вызначаюцца як лепшыя ў шэрагу замежных аналагаў.

DSCN9280 DSCN9383

Далей адбылася непасрэдная перадача трактароў. На імправізаваную сцэну падняліся дырэктар ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Міхаіл Крыштаповіч і дырэктар ААТ «Лань-Нясвіж» Анатоль Уласевіч. Ім і былі  ўручаны сертыфікаты на энерганасычаныя трактары «Беларус 3522». Акрамя гэтага механізатараў, якія будуць працаваць на новай тэхніцы, забяспечылі «наборамі трактарыстаў».

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці Аляксандр Забела, намеснікі генеральнага дырэктара ААТ «Мінскі трактарны завод» Андрэй Суслянкоў, Сяргей Сіраценка і Аляксандр Патурай, а таксама старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Ліневіч і начальнік дзяржтэхнагляду камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскай вобласці Валерый Злотнік.

Святочную атмасферу прысутным дапамагалі ствараць работнікі культуры. Сваім талентам падзяліліся вакальны квартэт «Родная зямля»,  народны ансамбль песні «Згода» і народны танцавальны калектыў «Узорыца».

Нясвіжчына заўсёды была багатая на шчодрыя ўраджаі, гасціннасць і хлеб, які родзіць на яе землях. Хутка аграрыі раёна выйдуць у поле па багаты ўраджай, каб да восені падысці з годнымі вынікамі. А гэтыя машыны, мы ўпэўненыя, унясуць важкі ўклад не толькі ў збожжавую скарбонку Нясвіжчыны, але і ўсёй нашай роднай Беларусі.

т2 т4 т6 т

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.