РАЗАМ РУХАЦЦА НАПЕРАД

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу была запланавана  і праанансавана яшчэ на мінулым тыдні. Але ніхто не меркаваў, што пачынаць яе  давядзецца са слоў спачування. Вестка аб  выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга ўнесла свае карэктывы ў пратакол сустрэчы. Адразу пасля прывітання беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні свайму  расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну. Не гаварыць аб захаванні бяспекі ў Саюзнай дзяржаве ў гэты дзень было проста немагчыма. “Спакойна нам жыць ніхто не дасць, на жаль. Таму трэба быць гатовымі да ўсяго. выклікаў у свеце велізарная колькасць. Мы не ў ізаляваным свеце жывём. Мы гэта з вамі разумеем”, — сказаў Прэзідэнт Беларусі. “Гэта адна з тэм сёння нашай размовы, галоўная тэма — бяспека. Мы будзем гаварыць аб тым, як у гэтым свеце нам жыць далей, як абараніць інтарэсы сваіх людзей”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Калі ў блізкіх людзей здараецца бяда, усе праблемы і непаразуменні адыходзяць на другі план. “Праблема ў адносінах — яны будуць заўсёды. Але, ведаеце, на фоне такіх падзей гэтыя праблемы проста  цьмянеюць. Мы такія праблемы здольны вырашаць хутка і эфектыўна. Дай бог, каб было ціха, спакойна і каб мы маглі забяспечваць бяспеку нашых народаў”, — заявіў беларускі лідар.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.