СУПРАЦОЎНІЦТВА З КІТАЕМ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Дэлегацыя КНР, на чале з адной з ключавых палітычных фігур гэтай дзяржавы — старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам — наведала нашу краіну. Пра важнасць візіту кажа ўжо тое, што ў аэрапорце гасцей віталі абодва спікеры беларускага парламента. З прадстаўнікамі Паднябеснай сустрэўся і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

— У год 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі мы дасягнулі высокай інтэнсіўнасці ўзаемных візітаў, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

У маі плануецца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пекін. Акрамя ўдзелу ў міжнародным форуме “Адзін пояс, адзін шлях”, запланавана двухбаковая сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.