Выйдзем разам, выйдзем дружна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

субботник

11 красавіка Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову               № 270 “Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2017 годзе”. На аснове яго Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт рэкамендаваў прадпрыемствам і арганізацыям раёна, Гарадзейскаму пасялковаму і сельскім выканаўчым камітэтам на добраахвотнай аснове арганізаваць 22 красавіка  рэспубліканскі суботнік. Правесці яго  можна на рабочых месцах або выйсці на добраўпарадкаванне тэрыторый, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга  сезона.

Красавіцкія рэспубліканскія суботнікі ў нашай краіне — даўняя традыцыя, калі ўсе разам дружна працуем, а заробленыя ў гэты дзень грошы ідуць на добрыя канкрэтныя мэты. Каб не быць галаслоўнымі, давайце звернемся да афіцыйных даных. Як паведамляе БелТА, напрыклад, 12 красавіка 2014 года на рэспубліканскім  суботніку было зароблена па краіне 63,5 мільярда  рублёў. Яны пайшлі на стварэнне цэнтра  звышдакладнай дыягностыкі ў Рэспубліканскім  навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава. 18 красавіка 2015 года было  зароблена каля 66,9 мільярда  рублёў. Палавіна гэтых  сродкаў накіравана на набыццё апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для аказання медыцынскай  дапамогі дзецям, палавіна — на  рэалізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў, і падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

23 красавіка 2016 года на суботніку было зароблена больш за 7 мільёнаў дэнамінаваных рублёў. Грошы накіраваны на  будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы,  маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай  вобласці, на добраўпарадкаванне месц пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай  АЭС, а таксама на падрыхтоўку  дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Мяркуецца, што заробленыя  сёлета грошы будуць накіраваны на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, узнаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзярж-устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, стварэнне і развіццё суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, а таксама, як і ў папярэднія  гады, — на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Мы ўмеем працаваць талакой, рабіць добрую справу, ствараць пэўныя каштоўнасці ўсім светам.  Давайце і заўтра вый-дзем дружна, пашчыруем ад душы кожны на адведзеным участку. А ў наступным нумары “Нясвіжскія  навіны” раскажуць, дзе і як несвіжане  правялі рэспубліканскі суботнік.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.