“Маладзечна – 2017”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

маладзечна

ХVІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі будзе прысвечаны  135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Фестывальная праграма пачнецца 1 чэрвеня ў Мінскім абласным драматычным тэатры творчай вечарынай “З’яднаныя любоўю да зямлі сваёй”, на якой  адбудуцца прэзентацыя зборніка драматычных твораў “Францыск Скарына і сучаснасць” і прэм’ера спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Беларусь. Дыдактыка”. 2-3 чэрвеня  пройдзе Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны  аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга, прэзентацыя кнігі “Талент адухоўлены любоўю” (да 80-годдзя народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч);  спектакль “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў.                           


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.