Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

На палях раёна

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 03.05.2017

трактор весной

Галоўныя палявыя работы, якія зараз праводзяцца ў сельгаспрадпрыемствах раёна, — падрыхтоўка глебы пад сяўбу яравых культур, сяўба цукровых буракоў і кукурузы, хімапрацоўка пасеваў.

Згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, па стане на 2 мая пад яравую сяўбу падрыхтавана 13921 га глебы (56 %). У т.л. 63 % ад неабходнага — у ААТ “Новае жыццё”, 60 % — у ААТ “Сейлавічы”, 67 % — у доследнай станцыі па цукровых бураках. У раёне пасеяна 3987 га цукровых буракоў (73 %). У т.л. 99 % — у “Новым жыцці”, 95 %  — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 88 % — у ЗАТ “1 Мая”, 81 % — у СВК “Гарадзея”.



ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” завяршыла сяўбу буракоў на ўсіх 480 га на мінулым тыдні. Пастараліся механізатары Андрэй Чудук і Яўген Бубен. Цяпер у іх іншыя задачы. Першы рыхтуецца выводзіць на сенажаць касілку. Другі будзе апрацоўваць хімікатамі пасевы збожжавых.

Да праполкі азімых збожжавых культур прыступілі амаль усе гаспадаркі. Гэта работа праведзена на плошчы 5743 га (41 %).

Кукуруза пасеяна на плошчы 1046 га (10 %). У т.л. 36 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 20 % — у ААТ “Грыцкевічы”, 12 % — у ААТ “Новае жыццё”. Да таго ж, снаўчане закрылі план сяўбы кукурузы на зерне. На 99 % яго выканалі працаўнікі “Грыцкевіч”.

Акрамя таго, вядзецца пасадка бульбы, сяўба і пасадка расады агароднінных культур.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!