Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Не старэюць песні Перамогі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0
Фота 1

Фота 1

Як мы паведамлялі, адным з мерапрыемстваў, якімі было адзначана святкаванне Дня Перамогі ў Нясвіжы, стаў раённы фестываль-конкурс патрыятычнай песні “Песні Перамогі”. Ён праводзіўся па трох узроставых групах, у кожнай з якіх былі вызначаны свае пераможцы і прызёры. Так, ва ўзроставай групе 32 — 45 гадоў першае месца было прысуджана Таццяне Кунігель, якая працуе аператарам машыннага даення ДП “ЭБ “Свеклавічная”, другое — загадчыку Слаўкаўскай бібліятэкі Аксане Пяткевіч (фота 2), трэцяе — яшчэ аднаму работніку сельскай гаспадаркі, жывёлаводу СТФ “Саска Ліпка” ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Галіне Моўчан.



Сярод удзельнікаў ва ўзросце 46 — 59 гадоў лепшым выканаўцам была прызнана аператар машыннага даення ААТ “Грыцкевічы” Таццяна Шарамет. Другое месца раздзялілі тэхработнік  Салтанаўшчынскага НПК д/с-СШ Таццяна Шкода і сястра-гаспадыня Сноўскай урачэбнай амбулаторыі Ала Шыбут, а галоўны інжынер ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Сяргей Шарапа быў адзначаны спецыяльным дыпломам “За аўтарскую песню”.

Фота 2

Фота 2

У самай вопытнай узроставай групе ад 60 гадоў і вышэй першае месца заняў намеснік старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама агракамбіната Уладзімір Слабко, другое — капітан у адстаўцы Барыс Вятлугін (на фота 1 з акампаніятарам Аляксандрам Гапановічам).

У намінацыі “Ансамблі” самым моцным стаў дуэт работнікаў Гарадзейскага ЦК Ігара Дубешкі і Жанны Чучман (фота 3), якім было прысуджана Гран-пры. Другое месца — у квартэта Аношкаўскага СДК, трэцяе — у ансамбля песні “Каскад” Новагарадзейскага СЦК і А.

Фота 3

Фота 3

Спонсарамі песеннага спаборніцтва сталі райкам прафсаюза работнікаў АПК, райкам прафсаюза работнікаў культуры і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!