Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

“Нясвіжскія натхненні Напалеона Орды” і не толькі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0
Першым канцэртам у рамках свята мастацтваў “ Музы Нясвіжа-2017” стаў канцэрт струннага квартэта Заслужанага калектыву  “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад назвай “Беларускія матывы” ў цэнтральнай раённай бібліятэцы

Першым канцэртам у рамках свята мастацтваў “ Музы Нясвіжа-2017” стаў канцэрт струннага квартэта Заслужанага калектыву
“Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад назвай “Беларускія матывы” ў цэнтральнай раённай бібліятэцы

У канцы мінулага тыдня Нясвіж у ХХІІ раз сустракаў свята мастацтваў “Музы Нясвіжа” — мастацкі фэст, на якім гучыць музыка, што шмат гадоў лічылася страчанай і пасля карпатлівай работы навукоўцаў у многіх архівах свету была вернута слухачам менавіта на нясвіжскай зямлі. “Музы Нясвіжа” — праект не толькі музычны. У яго рамках праходзяць навуковыя чытанні, выставы выяўленчага мастацтва, сустрэчы з цікавымі людзьмі.  Сёлета ён разгарнуўся на пяці пляцоўках — у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, гарадской ратушы, касцёле Божага цела, замку Радзівілаў і раённым цэнтры культуры.

На ўрачыстым адкрыцці “ Музаў Нясвіжа-2017” прыхільнікаў мастацтва вітаюць выконваючая абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Святлана Баранок, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і мастацкі кіраўнік фэсту, народны артыст Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і горада Нясвіжа, прафесар Міхаіл Фінберг

«НН».

(Працяг — у наступным нумары).

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!