Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Пад пільнай увагай улады

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

радоман_ прием граждан

У канферэнц-зале Нясвіжскага райвыканкама адбыўся прыём грамадзян па асабістых пытаннях, які правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман.



Грамадзяне звярталіся з рознымі праблемамі жыццёвага характару. Дэпутат дэталёва разглядаў кожную сітуацыю, пры неабходнасці, кансультаваўся са спецыялістамі, браў некаторыя пытанні на кантроль з мэтай вывучэння. Усе, хто звярнуўся, атрымалі адказы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У размове з нашым карэспандэнтам Мікалай Радаман сказаў:

— Праблемы, з якімі звычайна звяртаюцца людзі, розныя. І не ўсе звароты можна вырашыць тут, на ўзроўні раённага маштабу. Ёсць у людзей і сур’ёзныя пытанні, дзе патрабуецца дэталёвая прапрацоўка. Але масавасці зваротаў няма. Трэба аддаць належнае мясцовым уладам, таму, як вырашаюцца тыя пытанні, якія рэальна існуюць. Два звароты сёння — гэта нармальнае становішча спраў. У іншых раёнах па нашай выбарчай акрузе бывае 5-6 пытанняў, — зазначыў сенатар.

«НН».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!