ПАСЯДЖЭННЕ ВЫШЭЙШАГА ДЗЯРЖАЎНАГА САВЕТА САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ АДБУ-ДЗЕЦЦА 30 ЧЭРВЕНЯ Ў МАСКВЕ

журналисты

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Рэспублікі беларусь Уладзімір Макей на сустрэчы з маладымі дыпламатамі і ветэранамі дыпламатычнай службы Беларусі і Расіі.

Правядзенню Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы будзе папярэднічаць пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі і Расіі.

— Мы будзем абмяркоўваць шэраг актуальных пытанняў нашага ўзаемадзеяння, — праінфармаваў кіраўнік дыпламатычнага ведамства краіны.

Візіт у Мінск прадстаўнікоў ветэранскіх і маладзёжных структур прафсаюзнай арганізацыі МЗС Расіі праходзіць у фармаце мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

“Звязда”.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.