Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 10 °C

Са штодзённай прыбаўкай

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

трактар

Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на 30 мая на палях раёна працавала 26 кормаўборачных камбайнаў і 39 касі-лак. З пачатку сезону корманарыхтоўкі скошана траў першага ўкосу 5626 га. Дзённая прыбаўка за 29 мая склала 949 га. Найбольшыя плошчы скошанага — у СВК “Агракамбінат Сноў” (1418 га), ААТ “Новае жыццё” (957 га), СВК “Гарадзея” (460 га). Дзённай найбольшай прыбаўкі дабілі-ся: “Гарадзея” — 110 га, “Агракамбінат Сноў” — 103 га і ААТ “17 Верасня” — 102 га.



Убрана траў першага ўкосу ў цэлым па раёне 3710 га, за дзень — 908 га. У т.л. у “Снове” — 1147 га, за дзень — 218 га; у “Новым жыцці” — 877 га, за дзень — 91 га.

Усяго па раёне нарыхтавана 7523 тоны кармавых адзінак (5 % ад неабходнага). Найбольш — 2666 тон — у СВК “Агракамбінат Сноў” (10 %); 1281 т — у ААТ “Новае жыццё” (13 %). 6 % ад задання назапасілі кармавых адзінак у ААТ “Грыцкевічы”, 5 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

29 мая актыўна нарыхтоўкай сена займаліся снаўчане (298 тон за дзень). 15 тон нарыхтавалі ў гэты дзень механізатары ААТ “Лань-Нясвіж”. У цэлым па раёне гэтага віду корму назапашана 6,6 % ад задання. Да таго ж, з 587 тон 496 знаходзіцца ў палімернай упакоўцы (у “Снове” і “Новым жыцці”).

Сенажу закладзена за апошні дзень 5194 тоны. Высокую дзённую прыбаўку далі “Агракамбінат Сноў” (1107 т), “Грыцкевічы” (640 т), “Гарадзея” (595 т), “Лань-Нясвіж” (541 т), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (537). У працэнтных адносінах сенажу па раёне назапашана 11,9 %. У т.л. 27 % — у “Новым жыцці”, 22 % — у “Снове”,      20 % — у “Грыцкевічах”, 13 % — у “Нясвіжскіх Астроўках”.

Сіласу ад задання ў цэлым па раёне закладзена 1,7 %. У т.л. у ЗАТ “1 Мая” — 6 %, у ААТ “Сейлавічы” — 5 %,  у ААТ “Лань-Нясвіж” —           3 %. З усяго нарыхтаванага гэтага віду корму 1805 т знаходзіцца ў палімернай упакоўцы (“Сейлавічы”, “Лань-Нясвіж”, “Новае жыццё”, “Юшавічы”).

Аналіз зрабіла

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!