ШЧЫРЫЯ АДНОСІНЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Малдовы ў нашай краіне Георге Хіаарэ. Афіцыйная нагода — заканчэнне ў апошняга дыпламатычнай місіі. Тым не менш, як вядома, Прэзідэнт сустракаецца далёка не з усімі пасламі, якія завяршаюць у нас работу. Толькі з тымі, што зрабілі значны ўнёсак у развіццё кантактаў, сувязей паміж краінамі і народамі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі і Малдовы няма спрэчных пытанняў. Ён расказаў, што падчас нядаўняй сустрэчы з Прэзідэнтам Малдовы ў Бішкеку яны змаглі абмеркаваць многае, таму ў хуткім часе адбудуцца візіты ў Мінск Прэзідэнта і прэм’ер-міністра Малдовы.

Георге Хіаарэ паведаміў, што ў яго краіне вельмі добра ставяцца да беларусаў увогуле і да Прэзідэнта Беларусі ў прыватнасці. Дыпламат падкрэсліў: супрацоўніцтва паміж краінамі — як эканамічнае, так і гуманітарнае — знаходзіцца на самым высокім узроўні.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.