Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 10 °C

У атрадзе імя Сталіна

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

горячковский2013

Украінскаму хлапчуку  Рыгору Гарачкоўскаму было 13 гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Праз іх сяло Падвысокае адступалі 6-я і 12-я савецкія арміі. Жыхары дапамагалі параненым чырвонаармейцам. А з захаду насоўваўся вораг.



Рыгор пайшоў у партызаны. Збіраў кінутую зброю, потым перадаваў яе ў атрад імя Сталіна. Каб лягчэй гэта было рабіць, уладкаваўся пастухом да лесніка.

Калі, атрымаўшы цвёрды адпор на савецкай зямлі,  немцы адступалі на захад, у лясах заставаліся іх асобныя групкі. Для ліквідацыі пры НКАУС быў створаны знішчальны батальён. Рыгор Гарачкоўскі стаў яго байцом, нягледзячы на малады ўзрост — дарослыя цанілі яго смеласць і рашучасць. Там ён служыў з красавіка 1944 да красавіка 1945 года. Пасля адной з паспяхова праведзеных аперацый юнака прынялі ў рады камсамола.

У Дзень Перамогі — 9 Мая — ён з таварышамі адсалютавалі з вінтовак каля раённага Дома культуры.

Са свайго ваеннага юнацтва несвіжанін Рыгор Сяргеевіч Гарачкоўскі прыгадвае вось такі эпізод:

— Я з Віцькам, па мянушцы “масквіч”, вярталіся з разведкі. Да штаба заставалася хат 8 — 10. І раптам з парога адной хаты раздалася аўтаматная чарга. Віктара параніла ў правую руку. Я выхапіў пісталет і некалькі разоў стрэліў у адказ. Затым схапіў сябра за каўнер і мы схаваліся за вугал бліжэйшай хаты. Хутка  зноў пачулі стральбу. Я зразумеў: немцу прыбыла падмога. Але мы ўжо былі ў штабе. Я далажыў камандзіру аб тым, што адбылося. Партызаны знішчылі ворага. А мне і Віктару была аб’яўлена падзяка перад строем.

Рыгор Сяргеевіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”, а таксама медалём “Ветэран працы”.

На фота: Рыгор Сяргеевіч Гарачкоўскі падчас святкавання   9 Мая ў Нясвіжы. 2013 год.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!