Усе музы — да нас

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Уладальніца гран-пры пленэру Паліна Крупко

Уладальніца гран-пры пленэру Паліна Крупко

Адзін з самых прыгожых і прывабных для мастакоў гарадоў Беларусі  — Нясвіж — ужо неаднойчы пацвярджаў сваё званне культурнай сталіцы цікавымі культурнымі падзеямі. Адной з іх быў і  ІХ міжнародны конкурс-пленэр юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука.

Паколькі ён носіць імя нашага нясвіжскага мастака Міхаіла Сеўрука, у гэтым годзе ў ходзе “круглага стала” для ўдзельнікаў пленэру многа распавядалася пра яго творчасць, асабліва перыяду пачатку ХХ стагоддзя. Кіраўнік дэлегацыі з Баранавіч Ларыса Варашкевіч падаравала Нясвіжскай дзіцячай школе мастацтваў рарытэтны фотаздымак Міхаіла Сеўрука, расказала, як яго творчасць ушаноўваецца ў яе сям’і, падкрэсліла важнасць прэзентацыі творчасці мастака, дзе яна разглядалася ў рамках сусветнага мастацтва.

Дарэчы, пленэр называўся “Нясвіж. Замак. Рэтра 20-х — 30-х гадоў” і меў пэўную канцэпцыю. Лепшыя настаўнікі-пленэрысты і іх навучэнцы рыхтаваліся да ўдзелу ў ім, натхняючыся творчасцю знакамітых мастакоў-авангардыстаў, якія стваралі новыя плыні ў мастацтве напачатку мінулага стагоддзя — Марка Шагала, Арыстарха Лентулава, Васіля Кан-дзінскага. Журы, у якое ўваходзілі вопытнейшыя эксперты ў галіне дзіцячай творчасці, у прыватнасці, мастак Леанід Гоманаў, які на працягу шэрагу гадоў з’яўляецца адным з галоўных экспертаў Міжнароднага конкурсу “На сваёй зямлі”, і  Уладзімір Клімушка — вядомы мастак, выкладчык школы-гімназіі імя І.В. Ахрэмчыка, — з  вялікай цяжкасцю выбрала лепшыя работы.  Увогуле работы юных мастакоў атрымаліся як ніколі цікавыя, яркія, смелыя.

Навучэнка Баранавіцкай мастацкай школы  Ксенія Самцэвіч са сваёй работай   у стылі Міхаіла Сеўрука заняла 3-е месца   ў намінацыі “Кампазіцыя”

Навучэнка Баранавіцкай мастацкай школы
Ксенія Самцэвіч са сваёй работай
у стылі Міхаіла Сеўрука заняла 3-е месца
ў намінацыі “Кампазіцыя”

Першае месца ў намінацыі “Пейзаж” было  прысуджана вучаніцы мастацкага аддзялення Нясвіжскай ДШМ Марыі Праскуравай

Першае месца ў намінацыі “Пейзаж” было
прысуджана вучаніцы мастацкага аддзялення Нясвіжскай ДШМ Марыі Праскуравай

У выніку дыпломы першай ступені ў розных намінацыях і ўзроставых групах атрымалі Марыя Праскурава (Нясвіж), Кіра Камінская (Смалявічы), Валерыя Бегунова (Віцебск), Валянціна Пратасеня (Слуцк), Анастасія Барцэвіч (Слуцк), Надзея Булаўка (Мазыр). Не менш важныя з пункту гледжання творчага майстэрства дыпломы другой і трэцяй ступені атрымалі  юныя мастакі з Гатчыны (Расія), Радвілішкіса (Літва), беларускіх Мазыра, Салігорска, Лагой-ска, Стоўбцаў, Баранавіч, а таксама аграгарадка Сноў. Гран-пры атрымала Паліна Крупко, вучані-ца аўтара гэтых радкоў, за гістарычна-рамантычную кампазіцыю, прысвечаную замку Радзівілаў.

Арганізатары пастараліся, каб дзеці атрымалі галоўнае — асалоду ад мастацкай працы, яркія ўражанні, стасункі з аднагодкамі-мастакамі і настаўнікамі. Дзеля гэтага падчас пленэру ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы была наладжана выстава выдатнага педагога-мастака Марыны Фазанавай і экскурсія ў кватэру-музей Сеўрука, дзе можна было ў прамым сэнсе да-крануцца да яго жыцця.

Пленэр завяршыўся. Цудоўная выстава па яго выніках была традыцыйна арганізавана падчас свята мастацтваў “Музы Нясвіжа”.

Удзельнікі пленэру неаднаразова адзначалі гасціннасць і шчыры прыём у Нясвіжы на ўсіх узроўнях і шчыра дзякавалі арганізатарам і кіраўніцтву горада за магчымасць працаваць, праяўляць творчасць, развівацца.

Марына КАНАВАЛАВА,

загадчык мастацкага аддзялення

Нясвіжскай ДШМ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.