З імем Міхаіла Сеўрука

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

плэнер_крупко

16 — 18 мая ў Нясвіжы праходзіў IX Міжнародны конкурс-пленэр юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука  пад назвай «Нясвіж. Замак. Рэтра 20-30-х гадоў XX стагоддзя».

Гэта свята выяўленчага мастацтва праводзіцца штогод з 2009 года і ставіць мэту выявіць і падтрымаць таленавітую моладзь. У гэтым годзе ўдзельнікамі мерапрыемства сталі юныя мастакі з гарадоў-партнёраў Нясвіжа — Пулаваў (Польшча, удзельнічаюць першы раз), Радвілішкіса (Літва, удзельнічаюць другі раз), Ауцэ (Латвія, удзель-нічаюць першы раз), Гатчына (Расійская Федэрацыя, удзельнічаюць першы раз), а таксама 15 мастацкіх школ (не лічачы Нясвіжскай) з усёй Беларусі.

Сёлета для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана цікавая культурная праграма. Маладыя мастакі наведалі палацава-паркавы комплекс, дзе азнаёміліся з выставай «Заходняя Беларусь: гісторыя штодзённасці» і кватэру-музей Міхаіла Сеўрука. Удзельнікі пленэра таксама пабывалі на экскурсіях па ратушы і іншых гістарычных славутасцях Нясвіжа. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы былі арганізаваны «Круглы стол» для педагогаў і наведванне выставы дзіцячых работ Марыі Фазанавай (Гатчына, Расія).

З удзельнікамі конкурса-пленэра сустрэліся прадстаўнікі раённай вертыкалі улады (на фота). Старшыня райвыканкама Іван Крупко пажадаў мастакам плённай творчай працы і падзякаваў за актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

Падрабязней пра конкурс-пленэр юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука чытайце ў наступных нумарах «НН».

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.