Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Адкрыўся песенны сезон

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Музыкальные-инструменты

Несвіжане, думаю, памятаюць, як мінулым летам у гарадскім парку выступалі  калектывы аматарскай творчасці раёна. Было вырашана прадоўжыць добрую традыцыю і сёлета. У мінулую нядзелю песенны сезон адкрылі  самадзейныя артысты  Астроўскага  сельскага дома культуры.  Вядучая, Святлана Майсейчык,  яна  ж дырэктар названай установы, шчырымі, добрымі словамі вітала прысутных, пажадала  ўсяго самага лепшага і пазітыўнага. А  выканаўцы  ўвасобілі  гэта ў песнях.



Цёплае летняе сонца, зялёная лістота дрэў стваралі асаблівую атмасферу ўтульнасці.   Пад тэнтамі за столікамі  сядзелі  гледачы і слухалі  ў выкананні  вакальнай групы меладычныя песні:  “Жаночая  дружба”, “Бульбачка”  і  іншыя. Выкананне, дарэчы, зладжанае, прыгожа  і звонка гучалі галасы. Перад кожным нумарам Святлана Майсейчык чытала пранікнёныя тэксты, тэматычныя і душэўныя, якія піша сама. Не забылася напомніць вядучая і пра Дзень медыцынскіх  работнікаў, павіншавала іх са святам. А салістка калектыву  Віялета Хваль, медсястра, выканала  цудоўную песню.

Між іншым, сярод удзельнікаў самадзейнасці —  людзі розных прафесій: настаўніца, інжынер і іншыя, працаўнікі сельскай гаспадаркі. Усіх аб’яднала любоў да песні і жаданне несці яе людзям, ствараць добры настрой. А ён у гледачоў павышаецца адразу, калі са сцэны льецца сардэчная мелодыя, накшталт “Рамонку белага” ці  “Адна-класнікаў”.  Слухачы розных узростаў, несвіжане і прыезджыя апладысментамі віталі астраўчан. Гараджанка  Антаніна Санько так выказалася  пра канцэрт:

— Вельмі падабаецца мне выступленне, галасы такія добрыя, асабліва спадабалася Марына Кунік з песняй “Рака любві”. І саліст Сяргей Шарапа  цудоўна спявае. Добра, што ў парку бываюць такія канцэрты.

І сапраўды, чаму б і не паслухаць лірычны ці жартоўны твор, парадавацца за артыстаў. Падпяваць ім, дзякаваць апладысментамі. Каб цяплом сагрэліся душы, каб было весела і слаўна. Песня заўсёды застаецца з чалавекам, з ёю і работа спорыцца, і жывецца лёгка.

У наступную нядзелю сваіх прыхільнікаў у парк запрашаюць удзельнікі калектываў аматарскай творчасці Салтанаўшчынскага і Слаўкаўскага  сельскіх  клубаў. Будзе прадстаўлена выстава народнай творчасці з удзелам членаў народнага клуба майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю” РЦК. Пачатак у 15 гадзін.

Раіса ХВІР,
г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!