Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Акунуцца ў паэзію

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0
Фота 1

Фота 1

У канцы мая  ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшоў ІІ  фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”, прысвечаны беларускаму паэту, Ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, чалавеку, які жыў і тварыў на Нясвіжчыне — Паўлюку Пранузу.



У свяце прынялі ўдзел дачка Паўла Кузьміча А. П. Лявіцкая, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. Круглік і Р. Рэўтовіч. Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю было арганізавана некалькі  пляцовак. Маленькія чытачы падрыхтаваліся да конкурсу юных чытальнікаў “Чытаючы Паўлюка Пранузу”. Дзеці выразна чыталі і дэкламавалі на памяць вершаваныя творы Паўлюка Пранузы.  Пры ацэнцы выступу журы ўлічвала веданне тэксту твора, выразнасць маўлення, эмацыянальнасць і артыстызм выканання. Пераможцамі сталі вучаніца 5“Б” класа СШ №1 г. Нясвіжа Паліна Валнухіна (Дыплом I ступені), вучаніца 5 “Б” класа СШ №1 г. Нясвіжа Вікторыя Пятрыка (Дыплом II ступені) і вучаніца 6 “А” класа Нясвіжскай гімназіі Крысціна Гаўрылава (Дыплом III ступені). Усе ўдзельнікі атрымалі граматы і салодкія падарункі. Асобнымі падарункамі былі адзначаны самы юны ўдзельнік конкурсу, вучань 1“Б” класа Нясвіжскай гімназіі Дзмітрый Туроль (фота 2) і вучань 6 класа СШ №3 г. Нясвіжа Сяргей Рачок.

Фота 2

Фота 2

Прысутныя дакрануліся да творчасці Л. Круглік і У. Жылко — сяброў раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, якое працуе пры бібліятэцы. Акрамя таго, падчас правядзення рэаліці-шоу “Мая нявыданая кніга” быў вызначаны абсалютны пераможца — Андрэй Козел (фота 1). Яго паэзія і яго пераклады класікаў рускай літаратуры не пакінулі абыякавымі ні журы, ні ўсіх прысутных. Дыпломамі таксама былі адзначаны сябра літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Р. Хвір і навучэнка дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа В. Салонка.

Беларускі сучасны пісьменік Уладзімір Ліпскі пісаў аб тым, што Паўлюк Прануза быў першым “жывым паэтам”, з якім ён сустрэўся. Амаль 90 гадоў адвёў лёс  паэту-франтавіку Паўлюку Пранузу. Ён крочыў дарогамі памяці, нягледзячы на ўсю іх складанасць. На працягу свайго жыцця прысвяціў шмат паэтычных радкоў нашаму гораду, падзеям Вялікай Айчыннай вайны, сучаснаму жыццю простага чалавека…

Зоя СІЛКОВА,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі,

Алёна ЧУХЛЕЙ,

загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка  Пранузы.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!