Дзве жанчыны паехалі па справах у Мінск, адна разабралася па сваёй раней, і, каб правесці цікава час, зайшла ў магазін “Дарункі прыроды”. Там заглядзелася на прыгожых каляровых папугаяў. Падыйшла да аднаго і засвіс-тала, а трэба сказаць, яна гэта ўмела. І трапічная птушка адгукнулася, пачала выводзіць уласныя трэлі. Пакупнікі паглядалі з цікавасцю, прыемна ўражаныя, слухалі дыялог чалавека і папугая.
Тут у магазін зайшла калега першай кабеты і таксама накіравалася да экзатычных птушак. Адзін з папугаяў драмаў, але раптам адкрыў вочы і ўгле-дзеўся ў суседку. А тая была прыгожая, з высокай, пышнай прычоскай.
Папугай узварушыў крыламі сваю галоўку і пачаў падымаць пер’е ўверх, каб атрымалася, як у незнаёмкі. І гэта яму ўдалося. Можна толькі ўявіць, як весела рэагавалі на птушыныя маніпуляцыі людзі.
Раіса ХВІР,
г. Нясвіж.