Пачалі другі ўкос траў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

трактар

Другі ўкос  шматгадовых і лугавых траў пачаўся ў нашым раёне. Старт гэтай кампаніі першым дало 20 чэрвеня ААТ “Новае жыццё”. Па стане на 22 чэрвеня тут скошана 166 гектараў, з іх убрана 95. На касьбе заняты механізатары Віктар Буйко і Дзмітрый Юрашчык. На падборы і здрабненні правяленай травяной масы — Іван Антановіч, Віктар Карачун і Сяргей Бандзік. Запаўняецца сянажная траншэя ў Жанкавічах.

У гаспадарцы плануюць убраць другім укосам 900 гектараў травяных угоддзяў.

У цэлым па раёне мяркуецца скасіць 9830 гектараў. Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, цяпер у сельгаспрад-прыемствах назапашана 2929,2 тоны сена, што складае 32,7 % ад задання. 60 % неабходнай яго колькасці нарыхтавалі ў ААТ “Грыцкевічы”, 56 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 53 % — у “Новым жыцці”, 52 % — у ЗАТ “1 Мая”. У  палімерную ўпакоўку змешчана 1512 тон сена, найбольшая колькасць — у СВК “Агракамбінат Сноў” (788,5 т), ААТ “Грыцкевічы” (231,7 т). Сенажу ўсяго закладзена 80482 т — 42 % ад задання. На 78 % выканалі яго ў Няс-віжскай сортавыпрабавальнай станцыі, на 59 % — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, на 48 % —  у ААТ “Лань-Нясвіж” і “Грыцкевічы”. У палімернай упакоўцы назапашана па раёне 2990 тон сенажу. Найбольшая колькасць — у ААТ “Гарадзея” (560 т), ААТ “Сейлавічы” (513 т), ААТ “Юшавічы” (500 т). Сіласу закладзена 5197 т. У тым ліку ў палімернай упакоўцы — 1805 тон.

На 1 умоўную галаву  жывёлы нарыхтавана ўсяго па 5,44 ц кармавых адзінак. У т.л. па 10,55 ц — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 10,07 ц — у “Нясвіжскім  райаграсэрвісе”.  Усяго ў сельгаспрадпрыемствах Нясвіжчыны назапашана 24877 тон кармавых адзінак — 17 % ад задання. Па стане на 22 чэрвеня 2016 года — 22841 тона. Найбольшую колькасць кармавых адзінак маюць у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 4194 т, СВК “Агракамбінат Сноў” — 3932 т, ААТ “Гарадзея” — 2529 тон.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.