Работа ў камандзе: узаемадзеянне службаў МНС са СМІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фото 1

Фото 1

Адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі змаглі журналісты сталічных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі на мінулым тыдні падчас спецыяльнага семінара ў Маладзечне па пытаннях узаемадзеяння органаў і падраздзяленняў МНС са СМІ.

Практычная частка семінара праходзіла на тэрыторыі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, які базіруецца ў Маладзечне. Журналісты азнаёміліся з сучаснай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай і амуніцыяй, а таксама на свае вочы ўбачылі ў ходзе паказальных выступленняў, у якіх умовах даводзіцца працаваць супрацоўнікам МНС падчас тушэння пажараў, выратавання людзей пры розных надзвычайных сітуацыях (фота 1,3). Таксама ўдзельнікі семінара маглі паспрабаваць сябе ў ролі ратавальніка — апрануўшы баявую вопратку, патушыць невялікае ўзгаранне, прайсці па агнявой паласе псіхалагічнай падрыхтоўкі, паўдзельнічаць у спуску з вучэбнай чатырохпавярховай вежы пры дапамозе альпінісцкага рыштунку. У становішчы, максімальна набліжаным да “баявога”, самыя смелыя прадстаўнікі масмедыя на сабе адчулі ўсе нюансы работы тых, хто кожны дзень ратуе жыцці.

Фото 2

Фото 2

Фото 3

Фото 3

Пленарнае пасяджэнне прайшло ў Палацы культуры г. Маладзечна. Адкрыў мерапрыемства начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Максім Шышканаў (фота 2), які распавёў аб прыярытэтных накірунках дзейнасці ўпраўлення і асаблівасцях асвятлення надзвычайных сітуацый у сюжэтах тэле- і радыёпраграм, на старонках газет. “Пераацаніць ролю сродкаў масавай інфармацыі ў папярэджанні надзвычайных сітуацый вельмі цяжка, іх заслуга вялікая, — падкрэсліў Максім Шышканаў. — Але вельмі важна правільна падаваць інфармацыю, не гнацца за сенсацыяй, адэкватна ацэньваць сітуацыю”. На рэальных прыкладах ён паказаў, як граматна пастаўленая работа па ўзаемадзеянні супрацоўнікаў МНС і СМІ не дазволіла пасеяць паніку ў грамадстве.

Аб праблемных пытаннях аб’ектыўнага і ўсебаковага асвятлення надзвычайных сітуацый гаварыў і прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

Абласное ўпраўленне МНС адз-начыла падзякамі шэраг СМІ за актыўнае і плённае ўзаемадзеянне па прапагандзе культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, сярод якіх была і раённая газета “Нясвіжскія навіны”. Максім Шышканаў выказаў надзею, што і ў далейшым ратавальнікі сталічнага рэгіёна і СМІ вобласці застануцца саюзнікамі ў справе прапаганды бяспечнага ладу жыцця.

Аксана ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.