Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 10 °C

Родны горад — у сэрцы і снах

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

DSC08859

У Нясвіжскай  цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшла прэзентацыя экспазіцыі “Нясвіж у сэрцы і снах…”, падараванай ганаровым грамадзянінам  горада Нясвіжа Станіславай  Вятр-Партыкай — грамадзянкай Польшчы (яна жыве ў горадзе Тарнове), ураджэнкай Нясвіжа. Пані Станіслава шмат  зрабіла для наладжвання міжнародных сяброўскіх сувязей, на розных узроўнях праслаўляе наш (і свой) старажытны Нясвіж.



Нядаўна Станіслава Вятр-Партыка перадала ў дар гораду свае кнігі паэзіі і прозы, кнігі аб родным Нясвіжы іншых аўтараў, фотаздымкі і некалькі лялек са сваёй калекцыі. Гэтыя рэчы і склалі экспазіцыю ў музеі бібліятэкі.

Станіслава Вятр-Партыка нара-дзілася ў 1930 годзе. У 10-гадовым узросце страціла бацьку, які быў расстраляны, і яе з маці як “нядобранадзейных элементаў” выслалі з Нясвіжа, у цяплушках адправілі на ўсход. Яна вырасла ў  Паўночным Казахстане. Шэсць гадоў працавала з маці ў калгасе. А вечарамі слухала аповед матулі пра горад свайго дзяцінства. У 1946 годзе яны пераехалі ў Тарноў — родны горад бацькі. Вучылася ў школе, інстытуце, займалася педагагічнай і грамадскай дзейнасцю. Толькі Нясвіж заўсёды заставаўся ў яе сэрцы…

Вершы дзяўчына пачала пісаць у Казахстане. Сёння яна — аўтар зборнікаў “Вяртанне да санаты і іншыя вершы на мяжы стагоддзяў”, “Адлюстраванне ў кропельцы расы”, “Балада аб страчаным доме”, “Нясвіж у сэрцы і снах” і іншых. Яе творы гучаць  на польскай, рускай і беларускай мовах. Перакладаюць іх з польскай сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” несвіжане Уладзімір Жылко і Наталля Бордак. Яны, а таксама  вядучая прэзентацыі, кіраўнік аб,яднання Валянціна Шчарбакова чыталі яе вершы  падчас імпрэзы.

Ля экспазіцыі “Нясвіж у сэрцы і снах...”

Ля экспазіцыі “Нясвіж у сэрцы і снах…”

Станіслава Вятр-Партыка шмат займалася грамадскай дзейнасцю ў “Таварыстве сібіракоў” і таварыстве “Сям’я Катынска”, “Таварыстве несвіжан і сяброў 27 палка ўланаў імя Стэфана Баторыя”. У яе былі цесныя сувязі з Домам палякаў у Нясвіжы. Таму шмат цёплых слоў гаварылі пра пані Станіславу старшыня раённай арганізацыі ГА “Саюз палякаў на Беларусі” Іван Івашкевіч, сябры і актыўныя дзеячы гэтай арганізацыі Алена Ярашэвіч і Часлава Суднік, а таксама несвіжанка Ганна Ярмалінская. Экскурс па экспазіцыі зрабіла бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Рыбакова.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!