Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Рыхтуюцца да другога ўкосу

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

152

У СВК “Агракамбінат Сноў” паспяхова завершана ўборка траў першага ўкосу на ўсёй плошчы ў 1815 гектараў. Нарыхтавана 11707 тон сенажу, 842 т сена, 1386  т сіласу.

Сярод механізатараў, якія былі заняты назапашваннем кармоў, — Аляксей Заяц (на здымку). Ён на комплексе “Ягуар-870” хутка і якасна падбіраў і здрабняў правяленую травяную масу, заносячы яе штодзённа на свой рахунак да 500 тон.



Гэты здымак наша фотакарэспандэнт зрабіла падчас работы тэхнікі на апошніх гектарах. Цяпер механізатары рыхтуюцца да другога ўкосу траў. Мы патэлефанавалі Аляксею Зайцу. Ён расказаў:

— Праводжу тэхнічнае абслугоўванне кормаўборачнага  комплексу. Пераглядаю ўсе вузлы і рабочыя  органы, мяняю нажы, бо яны знасіліся.

Аляксей працуе механізатарам у “Снове” чатыры гады. Працягвае сямейную дынастыю. Зарэкамендаваў сябе акуратным, добрасумленным работнікам.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!