Сакрэт сямейнага шчасця

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

“Усе шчаслівыя сем’і падобныя адна на адну, кожная  нешчаслівая  сям’я нешчаслівая  па-свойму”, — лічыў класік рускай літаратуры Леў Талстой.

Нядаўна ў рамках дзейнасці духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што працуе пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, адбылася сустрэча з кіраўніком Цэнтра падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля” Верай Сярдзюк з Мінска (фота 1), якая прапанавала сваё бачанне вышэйакрэсленай праблемы. Сустрэча праходзіла пад назвай “Жанчына — сэрца сям’і”. Матушка Вера гаварыла аб узаемаадносінах у сям’і, сямейнай іерархіі, мнагадзетнасці і сакрэтах шчаслівых сямей. На яе думку, шчаслівымі ў сям’і могуць быць людзі, якія імкнуцца да адзінай мэты, а гэта значыць — жывуць са спадзяваннем на Бога і кіруюцца ў жыцці Яго запаведзямі. Кіраўнік цэнтра “Матуля” прывяла цытаты з Бібліі, у якіх раскрываецца ідэальны лад сямейных адносін:

“Хрыстос павінен быць главой мужа, а муж — главой жонкі”, “”Муж павінен любіць жонку, а жонка павінна слухацца мужа”, “Дзеці павінны слухацца бацькоў, а бацькі не павінны раздражняць дзяцей”.

У адным з буклетаў,  распрацаваных у цэнтры “Матуля”, якія матушка падаравала ўсім прысутным,  пазначаны такія словы: “Бог стварыў чалавека і пакінуў запаведзі як правілы дарожнага руху на шляху да простага чалавечага шчасця”. Калі імі кіравацца ў жыцці, промахаў і памылак будзе меней. Матушка Вера назвала і 12 прычын для мнагадзетнасці. На жаль, сёння, нягледзячы на вялікую падтрымку дзяржавай мнагадзетных сямей, у грамадстве яшчэ пануе думка, што мець многа дзяцей — гэта пладзіць жабракоў. Пакаянне прыходзіць толькі з гадамі, калі жанчыны пачынаюць раскайвацца ў тым, што адмовіліся калісьці нарадзіць дзіця, парушыўшы Божую запаведзь: “Не забі”.

Фота 2

Фота 2

Фота 3

Фота 3

Госця бібліятэкі гаварыла і аб цнатлівасці, аб важнасці захавання чысціні да шлюбу, пры тым не толькі для дзяўчат, але і для хлопцаў. Менавіта ў гэтым і заключаецца сакрэт шчаслівага кахання, а пасля і сямейнага жыцця, лічыць матушка Вера.

У канцы сустрэчы наведвальнікі цэнтра “Існасць”, прыхаджане храмаў нашага горада, сямейнага клуба “Згода”, што таксама працуе пры бібліятэцы (фота 2,3), атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні. Хтосьці з прысутных спытаў: “Як выгадаваць сына добрым чалавекам?”

— Дзеці выхоўваюцца не тады, калі Вы вучыце іх жыць праведна, а калі бачаць, як вы рэагуеце на сітуацыі, якія адбываюцца з іншымі людзьмі, — адказала госця.

Сустрэча доўжылася больш за  дзве гадзіны, але вельмі хацелася, каб яна мела працяг. Благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка  выказаў спадзяванне, што, калі будзе на тое воля Божая, мы зноў сустрэнемся ў Нясвіжы,  каб пагаварыць аб галоўным.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,

бібліятэкар І катэгорыі аддзела абслугоўвання

 і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі

 імя П. Пранузы.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.