Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

У Беларусі з’явіліся новыя ўзнагароды

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

2

Кіраўнік дзяржавы  Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 184 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», у адпаведнасці з якім заснаваны новыя дзяржаўныя ўзнагароды.

У прыватнасці — ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы», прызначаны выключна для ўзнагароджання вышэйшых службовых асоб замежных дзяржаў (кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і парламентаў) за значныя заслугі ва ўмацаванні міру, дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі. Ордэн Працоўнай Славы дасць магчымасць больш дыферэнцыравана ацэньваць вынікі працоўнай дзейнасці беларускіх грамадзян у розных галінах і перш за ўсё ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Медаль «За выратаванае жыццё» прызначаны для ўзнагароджання грамадзян, якія выратавалі чалавечае жыццё, рызыкуючы ўласным, па-за службовых абавязкаў. Існуючая да гэтага часу практыка адзначаць грамадзян за смелыя і рашучыя дзеянні па выратаванні людзей у розных надзвычайных сітуацыях медалём «За адвагу» не адпавядае гістарычнаму статусу гэтай узнагароды, якая ўручалася грамадзянам за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку.



З улікам асаблівай сацыяльнай значнасці прафесій настаўніка і ўрача адроджаны ганаровыя званні «Народны настаўнік» і «Народны ўрач», якія існавалі ў савецкі час.

Адначасова па даручэнні Кіраўніка дзяржавы дапрацаваны знешні выгляд ордэна Дружбы народаў і кардынальна зменены дызайн медаля Францыска Скарыны.

Асобы, удастоеныя Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, цяпер будуць атрымліваць і спецыяльны нагрудны знак. Дадзены знак з’яўляецца знешняй адметнай прыкметай увагі Кіраўніка дзяржавы да заслуг грамадзяніна.

БелТА

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!