Вам кантэйнер? Калі ласка!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

мусор1 мусор

У Нясвіжы працягваецца арганізацыя раздзельнага збору  цвёрдых бытавых адходаў. Дагэтуль каля шматпавярховых дамоў было абсталявана  42 кантэйнерныя  пляцоўкі, на якіх  устаноўлены  металічныя кантэйнеры розных колераў — для паперы, шкла, пэт-бутэлек, астатніх бытавых адходаў. Цяпер увага работнікаў ЖКГ  пераключана на прыватны сектар. Як мы паведамлялі раней, за сродкі з раённага бюджэту закуплена 250 пластмасавых кантэйнераў, прызначаных для збору смецця з прыватных падвор’яў. Як яны размяркоўваюцца, як наогул вырашаецца задача раздзельнага збору бытавых адходаў у прыватным сектары, “НН” расказаў намеснік дырэктара па вытворчасці УП “Нясвіжская  ЖКГ” Уладзімір Саранцаў:

— Вырашана ў даным кірунку адпрацаваць у першую чаргу вуліцы Ленінскую, Шымко і Слуцкую. Каб не стаялі каля платоў мяшкі са смеццем. Гэта наогул непрыгожа, а калі яшчэ мяшок парве сабака і смецце рассыплецца… Пра чысціню і эстэтыку трэба клапаціцца. Мы палічылі колькасць прыватных дамоў на гэтых вуліцах, купілі 250 кантэйнераў на 120 літраў кожны. Яны лёгкія — пластмасавыя, на колах. Перадаём жыхарам па дагаворах. Людзі вывозяць напоўненыя кантэйнеры да вуліцы, нашы грузчыкі высыпаюць смецце і адкочваюць кантэйнеры назад, за брамку. Ачышчаем ёмістасці па ранейшым графіку  збору смецця. Напрыклад, па вуліцах Ленінскай і Шымко — гэта першая і трэцяя серада месяца.

Падкрэсліваю: у кантэйнеры складваюцца іменна харчовыя адходы. Гэта шалупінне, пакеты ад малака, маянэзу, смятаны і г.д.

— І ні ў якім разе нельга скідваць у кантэйнеры раслінныя рэшткі, — уступае ў размову начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага  асяроддзя Юрый Грынкевіч. — Яны займаюць шмат месца, цяжкія — кантэйнер складана будзе падняць ды ён можа хутка зламацца. Я звяртаюся да ўсіх гаспадароў сядзіб: складзіруйце бацвінне, пустазелле, іншае зяленіва на сваім участку. Праз 2—3 гады вы атрымаеце выдатны перагной, які можна ўносіць пад культуры, асабліва добра — пад кветкі. Гэтым самым мы знізім і нагрузку на па-лігон цвёрдых бытавых адходаў.

— Таксама перадаём жыхарам па тры поліпрапіленавыя мяшкі ёмістасцю 80 — 100 літраў. Тры тысячы іх для нас выпусціла СЗАТ “Еўратарэкс”. Сіняга колеру — асобна для шкла, празрыстыя — асобна для  пэт-бутэлек і макулатуры. Машына забярэ гэтыя адходы па заяўцы гаспадара, раз ці два разы ў месяц, як будзе неабходнасць. Тут жа наш работнік узважыць другасную сыравіну, выпіша квітанцыю, адзін экзэмпляр якой  пойдзе ў разліковы цэнтр, другі — на  рукі жыхару, — працягнуў свой аповед Уладзімір Саранцаў. — Пэт-бутэлькі прымаем па 10 капеек за кілаграм, шкло — па 7 капеек за кілаграм, макулатуру — па 8 капеек. Спачатку грошы пойдуць на пагашэнне кошту мяшкоў, пасля — на пагашэнне камунальных паслуг. І калі па кантэйнерах ад-працоўваем пакуль тры вуліцы, то поліпрапіленавыя мяшкі могуць набыць усе, хто хоча. Я вось таксама сабе ўзяў іх па дагаворы і раздзельна збіраю макулатуру, шкло і пэт-бутэлькі. Людзі з іншых вуліц цікавяцца гэтым, мы з імі заключаем дагаворы.

Як жа новаўвядзенне ўспрынята несвіжанамі? Кантралёры ЖКГ двойчы прайшлі па ўсіх дамах прыватнікаў. У выніку на Ленінскай вуліцы з 93 домаўладанняў на кантэйнеры заключана  33 дагаворы, на мяшкі — 11, адмовіліся 22 грамадзяніны. На вуліцы Шымко з 90 домаўладанняў на кантэйнеры  заключана 43 дагаворы, на мяшкі — 21, адмовіліся 19 чалавек. На Слуцкай  з 63 домаўладанняў на кантэйнеры заключана 20 дагавораў, на мяшкі — 14, адмо-віліся 8 жыхароў.  Работа працягваецца. Супрацоўнікі ЖКГ абходзяць сядзібы, растлумачваюць несвіжанам сутнасць навінкі. Як бачым, успрымаецца яна па-рознаму. Адны ставяцца з разуменнем, клапоцяцца пра эстэтычны выгляд сваіх участкаў, прылягаючых тэрыторый, а значыць — і горада ў цэлым. Магчыма, некаторым трэба “пераварыць” новаўвядзенне, абмеркаваць, раскласці ўсё па палічках. А ў рэшце рэшт, з часам усё новае, калі яно  станоўчае, прыжываецца і робіцца неад’емнай часткай нашага жыцця.

— Калі хто з жыхароў гэтых трох вуліц надумаецца — у нашым разліковым цэнтры ляжаць бланкі дагавораў. Прыходзьце, запаўняйце, — запрашае  несвіжан Уладзімір Саранцаў.

— Не бачу падстаў для таго, каб адмаўляцца ад такіх кантэйнераў, — робіць выснову Юрый Грынкевіч. — Калі ж грамадзяне будуць выносіць бытавыя адходы па-ранейшаму ў мяшках ці пакетах і смецце па нейкіх прычынах акажацца раскіданым, то могуць быць прыменены меры адміністрацыйнага ўздзеяння.  Згодна з артыкулам 15.63 КаАП, за парушэнне заканадаўства аб абыхо-джанні з адходамі прадугледжаны штраф да 50 базавых велічынь. Тэрыторыю нельга засмечваць.

Акрамя таго, работнікі ЖКГ забіраюць складаную бытавую тэхніку — адпрацаваныя халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны, камп’ютары і г.д. Яны ў час пагрузкі ўзважваюцца, запаўняецца закупачная ведамасць і жыхар адразу атрымлівае грошы — па 8 капеек за кілаграм. Заяўку можна падаць па тэлефоне дыспетчарскай ЖКГ 2-41-89. Гэтак жа прыватнік можа заказаць машыну, каб звезці са двара старую мэблю, вокны, дзверы, дошкі. Тут за транспарт трэба заплаціць.

Напрыканцы нашай гутаркі У.П. Саранцаў заклікаў несвіжан актыўней уключацца  ў работу па раздзельным  зборы бытавых адходаў. Нясвіж — горад турыстычны. Яго наведвае шмат людзей. І выглядаць ён павінен дастойна, па-еўрапейску. Ды і самім прыемна, калі вакол — чысціня і парадак. Будзем разам наводзіць прыгажосць у родным горадзе.

Тамара

ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.