Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

вечера оперы

Сёння ў Нясвіжы пачынаецца адзін з самых папулярных музычных праектаў — “Вечары Вялікага тэатра ў замку  Радзівілаў”. 

Іх адкрывае ўнікальная канцэртная праграма “Беларускі класіцызм”, якая прагучыць у касцёле Божага Цела ў 16.00. У яе ўвойдуць творы выдатных кампазітараў, чыя творчасць і біяграфія былі звязаны з Беларуссю. Вечарам, у 21.00, на сцэне ва ўнутраным двары замка Радзівілаў пачнецца балет “Жызэль, або Вілісы” французскага кампазітара Адольфа Адана, прызнаны шэдэўр харэаграфіі.

У суботу, 24 чэрвеня, у Тэатральнай зале замка Радзівілаў, у 15.00 аматараў прыгожага чакае канцэрт “Каханню ўсе ўзросты падуладны”, на якім прагучаць рускія і французскія рамансы, неапалітанскія песні і інструментальная музыка. Тэма кахання будзе галоўнай і вечарам гэтага дня, калі ў двары замка ў 21.00 гледачам будзе прадстаўлена прэм’ера гэтага тэатральнага сезона — опера П’етра Масканьі “Сельскі гонар”.

У нядзелю, 25 чэрвеня, у 13.00 на сцэне Тэатральнай залы замка прагучыць опера Гаэтана Даніцэцці “Viva la mamma!”, або “Тэатральныя парадкі і беспарадкі”. Завяршэннем сёлетняга open-air у Нясвіжы стане гала-канцэрт “Радзівілаўскі баль”, які пачнецца ў 19.00 на сцэне ва ўнутраным двары замка Радзівілаў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.