Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

Вялікае мастацтва ў Нясвіжы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.06.2017

На тры дні ў канцы мінулага тыдня Нясвіж ужо ў восьмы раз стаў адкрытай пляцоўкай і жывой дэкарацыяй для магутнага фінальнага акорда тэатральнага сезона Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.  Шэсць канцэртаў у рамках “Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” запомніліся гледачам як феерверк непаўторных эмоцый і тых глыбокіх перажыванняў, якія ва ўсе часы дарыла людзям класічнае мастацтва.



Аб тым, што чакае прыхільнікаў высокага мастацтва на сёлетніх “Вечарах Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” і асаблівасцях іх падрыхтоўкі і правядзення, падчас прэс-канферэнцыі журналістам расказалі першы намеснік генеральнага дырэктара СТАА “Ма-більныя ТэлеСістэмы” Яўген Бранцаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Наталля Жэрка, дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка і мастацкі кіраўнік творчага аб’яднання “Беларуская капэла”, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктар Скарабагатаў.      На здымку: Віктар Скарабагатаў прадстаўляе журналістам сваю кнігу  “Антон Генрых Радзівіл і яго опера “Фауст”

Аб тым, што чакае прыхільнікаў высокага мастацтва на сёлетніх “Вечарах Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” і асаблівасцях іх падрыхтоўкі і правядзення, падчас прэс-канферэнцыі журналістам расказалі першы намеснік генеральнага дырэктара СТАА “Ма-більныя ТэлеСістэмы” Яўген Бранцаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Наталля Жэрка, дырэктар Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка і мастацкі кіраўнік творчага аб’яднання “Беларуская капэла”, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктар Скарабагатаў.
На здымку: Віктар Скарабагатаў прадстаўляе журналістам сваю кнігу
“Антон Генрых Радзівіл і яго опера “Фауст”

Вечарам першага дня у двары замка радзівілаў увазе публікі быў прадстаўлены шэдэўр   сусветнай харэаграфіі, адзін з самых папулярных балетаў Вялікага тэатра —   “Жызэль, або вілісы” Адольфа Адана

Вечарам першага дня у двары замка радзівілаў увазе публікі быў прадстаўлены шэдэўр
сусветнай харэаграфіі, адзін з самых папулярных балетаў Вялікага тэатра —
“Жызэль, або вілісы” Адольфа Адана

 

Падрабязней

аб праходжанні гэтай вялікай тэатральнай імпрэзы ў Нясвіжы — у наступных нумарах “НН”.

Соф’я

ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.      

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!