За шматгадовую добрасумленную працу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC07202

На мінулым тыдні адбылася 32-я выязная сесія Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў. Пленарнае пася-джэнне сессіі пачалося з прыемнага моманту — віншавання з  юбілеем былых работнікаў Навасёлкаўскага і Гарадзейскага сельскіх саветаў Святланы Канстанцінаўны Урбан і Галіны Уладзіміраўны Казушчык. Абедзве яны адпрацавалі сакратарамі і кіруючымі справамі сваіх тэрытарыяльных адзінак без малога па 30 гадоў, а Святлана Канстанцінаўна выбіралася і старшынёй сельвыканкама з 1995 па 2002 год.

Святлана Канстанцінаўна (цяпер — стараста вёсак Новыя і Старыя Навасёлкі) — атрымала Ганаровую грамату райвыканкама за павышэнне ролі і значэння органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Сейлавіцкага сельсавета і ў сувязі з юбілеем, а  Галіна Уладзіміраўна — за шматгадовую добрасумленную працу ў органах мясцовага самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Гарадзейскага сельсавета і таксама ў сувязі з юбілеем.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.