42 кіламетры па Стаўбцоўшчыне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую суботу ў Стаўбцоўскім раёне адбыўся абласны велапрабег, прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Спартыўнае свята стартавала ў горадзе Стоўбцы на плошчы Бессмяротнасці з ускладання кветак да манумента ў памяць савецкім воінам і партызанам, якія змагаліся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай войны.

Пастраенне каманд на галоўнай плошчы Стоўбцаў

Пастраенне каманд на галоўнай плошчы Стоўбцаў

Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка  дае старт мерапрыемству

Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка
дае старт мерапрыемству

Удзельнікі велапрабегу ўскладаюць кветкі да манумента ў памяць савецкім воінам і партызанам, якія змагаліся за Радзіму

Удзельнікі велапрабегу ўскладаюць кветкі да манумента ў памяць савецкім воінам і партызанам, якія змагаліся за Радзіму

Ідуць спаборніцтвы

Ідуць спаборніцтвы

Масавы старт велапрабегу

Масавы старт велапрабегу

Пасля хвіліны маўчання да спартсменаў з прывітальным словам звярнуўся старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка:

— Такія велапрабегі ўжо сталі добрай традыцыяй. На іх збіраецца кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, якія займаюцца спортам. Такія спартыўныя мерапрыемствы аб’ядноўваюць людзей і спрыяюць папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прыцягваюць да заняткаў спортам. Прыемна, што акцыя праходзіць у Стаўбцоўскім раёне, на радзіме Якуба Коласа. Праязджаючы па гэтых мясцінах, ды і наогул па ўсёй Беларусі, успамінаеш яго словы: «Мой родны кут. Як ты мне мілы!», — зазначыў кіраўнік вобласці.

Далей звыш 500 удзельнікаў мерапрыемства рушылі па маршруце адлегласцю 42 кіламетры — праз вёскі Вішнявец і Мікалаеўшчыну на турбазу “Высокі бераг”. Тут праходзіла другая частка спаборніцтваў.

Удзельнікі каманды Нясвіжскага  раёна: начальнік аддзела  па ахове  дзяржаўных  сакрэта Нясвіжскага  райвыканкама  Андрэй  Флар’яновіч,  кіруючы  справамі  Нясвіжскага  райвыканкама Вольга Мышалава, старшыня Ліпскага сельвыканкама Наталля Карпач, начальнік  юрыдычнага  сектара райвыканкама Іна Ярмак

Удзельнікі каманды Нясвіжскага раёна: начальнік аддзела па ахове дзяржаўных сакрэта Нясвіжскага
райвыканкама Андрэй Флар’яновіч, кіруючы справамі Нясвіжскага райвыканкама Вольга Мышалава, старшыня Ліпскага сельвыканкама Наталля Карпач, начальнік юрыдычнага сектара райвыканкама Іна Ярмак

На адным з прыпынкаў удзельнікаў велапрабегу сустракалі творчыя калектывы мясцовых устаноў культуры

На адным з прыпынкаў удзельнікаў велапрабегу сустракалі творчыя калектывы мясцовых устаноў культуры

Прыз — пляжны парасон — за другое месца ў фігурным ваджэнні веласіпеда  атрымаў член нясвіжскай каманды Яўген Аксёнік

Прыз — пляжны парасон — за другое месца ў фігурным ваджэнні веласіпеда
атрымаў член нясвіжскай каманды Яўген Аксёнік

Выступае каманда Нясвіжскага раёна па пляжным валейболе

Выступае каманда Нясвіжскага раёна па пляжным валейболе

У велапрабегу ўдзельнічаў Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.