Актуальна

абитуриент

У сераду беларускія ВНУ распачалі прыём дакументаў у абітурыентаў. Прыёмныя камісіі чакаюць патэнцыяльных першакурснікаў да 17 ліпеня.

Да 17 ліпеня

А з 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Маюцца на ўвазе экзамены па творчасці, фізічнай культуры, а таксама экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі на скарочаныя тэрміны навучання. Уступныя іспыты арганізаваныя толькі ў адну сесію: як для асоб, што паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове, таму і першым, і другім трэба падаць свае дакументы да 17 ліпеня.

Будзем з кнігай

За Нацыянальную літаратурную прэмію сёлета змагаюцца 40 прэтэндэнтаў. Гэта амаль удвая больш, чым летась. Клопатам пра развіццё нашай літаратуры, выхаванне цікавасці да кніг айчынных аўтараў жывуць не толькі школьныя настаўнікі. Падаецца, што гэта — агульная справа выдаўцоў, журналістаў, а найперш — саміх аўтараў. Сёння членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі з’яўляецца каля 640 творцаў, якія жывуць і працуюць у розных рэгіёнах краіны. За мінулы год літаратары прадставілі чытачам каля 300 новых кніг, і ўжо сёлета колькасць новых выданняў перавысіла 150.

“Звязда”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.