Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 6 °C

Апошнія падрыхтаванні

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 26.07.2017

У пачатку жніўня пачнуць уборку збожжавых хлебаробы ААТ “Грыцкевічы”.

Ім сёлета трэба ўбраць 580 гектараў азімых і 330 га яравых  збожжавых, а таксама  100 га кукурузы на зерне.

Вопытны механізатар ААТ “Грыцкевічы” Юрый Наполеў гэтымі днямі заканчвае падрыхтоўваць да жніва свой камбайн “КЗС-1218”. У мінулым годзе ён заняў першае месца ў гаспадарцы па намалоце, атрымаўшы 1707 тон збожжа ў фізічнай вазе. Каб атрымаць добры вынік і на сёлетняй уборцы, ён перабраў сваімі рукамі амаль усю машыну, праверыўшы кожную дэталь, кожны вузел.  З 20-і гадоў работы ў гаспадарцы гэта жніво будзе для яго пятым. І, ведаючы, што за змену на яго камбайне можна намалаціць 80 — 90 тон, Юрый Віктаравіч спадзяецца, што і сёлета справіцца з заданнем, як належыць.  Неаніла ЛЮБАНЕЦ,  студэнтка-практыкантка 2 курса Інстытута журналістыкі БДУ. Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Вопытны механізатар ААТ “Грыцкевічы” Юрый Наполеў гэтымі днямі заканчвае падрыхтоўваць да жніва свой камбайн “КЗС-1218”. У мінулым годзе ён заняў першае месца ў гаспадарцы па намалоце, атрымаўшы 1707 тон збожжа ў фізічнай вазе. Каб атрымаць добры вынік і на сёлетняй уборцы, ён перабраў сваімі рукамі амаль усю машыну, праверыўшы кожную дэталь, кожны вузел.
З 20-і гадоў работы ў гаспадарцы гэта жніво будзе для яго пятым. І, ведаючы, што за змену на яго камбайне можна намалаціць 80 — 90 тон, Юрый Віктаравіч спадзяецца, што і сёлета справіцца з заданнем, як належыць.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ,
студэнтка-практыкантка 2 курса Інстытута журналістыкі БДУ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.



Сярод навінак у тэхналогіі вырошчвання, якія заўсёды прысутнічаюць у добрага  агранома і носяць статус яго  доследнага поля, — два новыя сарты  ячменю. “Ірына” — фірмы “КВС” і “шафль” — фірмы “Сенгента”. Займаюць каля 60 гектараў. Як пройдзе іх адаптацыя да  грыцкевіцкіх зямель, да іншых умоў вырошчвання? На гэтае пытанне  адказ будзе атрыманы пасля  ўборкі.

Мы пацікавіліся ў галоўнага агранома сельгас-прадпрыемства Івана Валетава, як фарміраваўся  ўраджай у няпростых умовах надвор’я, што яго, як тэхнолага  зямлі, найбольш насцярожвае.

— Вясновае надвор’е сёлета  не паспрыяла хлебаробам. Было холадна і суха. Расліны  развіваліся слаба. Пазней пасевы ўзмацнелі, але паспяванне будзе познім, у тым ліку і цукровых буракоў, і кукурузы, — расказаў Іван Міхайлавіч. — Пастаянна аб’язджаю палі, ацэньваю стан пасеваў. Ураджай збожжавых павінен быць добрым, асабліва — азімых. Усё-такі належны  догляд, падкормкі робяць сваю справу.

— Якая культура, на вашу  думку, першай пойдзе пад нож жняяркі камбайна?

— Магчыма, трыцікале. Яно паспее хутчэй.

— Якая тэхніка будзе задзейнічана на жніве?

— У гаспадарцы — чатыры збожжаўборачныя камбайны. Іх выведуць у поле  вопытныя механізатары Георгій  Закудоўскі, Юрый Наполеў, Сяргей Гаспадарык і малады рабочы Аляксандр Ілюшын. Усе яны — старшыя камбайнеры, працуюць без  памочнікаў. Сезон іх чакае няпросты: усё-такі нагрузка на адзін камбайн складае 230 гектараў. Давядзецца прыкласці шмат намаганняў. Але,  упэўнены, добрасумленнасць і карпатлівасць нашых людзей прынясуць добрыя вынікі.

Для адвозкі збожжа ад камбайнаў на ток замацавалі чатыры аўтамашыны. Гэтай справай будуць займацца Міхаіл Заяц, Мікалай Ярош, Мікалай Клімовіч і Мікалай Казакевіч. На самім таку зерне будуць пазменна  перавозіць на машыне “ГАЗ-53” Аляксандр Заяц і Аляксандр Казакевіч.

Збожжасушыльны комплекс  гатовы прыняць на дапрацоўку новы  ўраджай. Яго будуць абслугоўваць Аляксандр Любко, Сяргей Няхайчык, Аляксандр Крукоўскі. Сёлета “Грыцкевічам” трэба  засыпаць у засекі дзяржавы 1600 тон пшаніцы. Хлебаробы  зробяць усё, каб дастойна выканаць план, каб збожжа адправіць на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства высокай якасцю.

…Лічаныя дні застаюцца да старту жніва-2017 у ААТ “Грыцкевічы”. Ідуць апошнія падрыхтаванні да гэтай важнай, адказнай, хвалюючай справы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!