Другі ўкос

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

трактар

Па стане на 18 ліпеня ў гаспадарках раёна другім укосам скошана 7088 га траў, што складае 78 % да плана. Першымі  закончылі гэту работу СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Грыцкевічы”. Убраны  травы на плошчы 5902 га — 83 % ад скошанага.

Усяго сёлета нарыхтавана 4513,4 т сена (50,4 %), 108762 т сенажу (57 %), 5197 т сіласу (1,7 %). Сена ў дастатковай колькасці назапасілі ААТ “Грыцкевічы” (114 % да задання). У СВК “Агракамбінат Сноў” — 80 %, у ААТ “Новае жыццё” — 75 %. Сенажу 81 % да плана нарыхтавалі ў Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі, 80 % — у “Новым жыцці”, 74 % — у “Грыцкевічах”, 68 % — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”. Сіласу 6 % ад неабходнага маюць у ЗАТ “1 Мая”. На 1 умоўную галаву жывёлы па раёне назапашана 7,22 ц кармавых адзінак. На гэты ж дзень летась было 7,17 ц. Найбольш іх маюць “Лань-Нясвіж” — 12,46 ц, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 11,75 ц, “Новае жыццё” — 11,21 ц.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.