Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

IV Форум рэгіёнаў

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.07.2017

30-25_kopiya_-_kopiya

Выстаўка інавацыйных дасягненняў у Маскве — ад электробуса і робататэхнікі да медыцыны і інфармацыйных тэхналогій — прадэманстравала канкурэнтаздольнасць беларускай і расійскай прадукцыі.

Выстаўка ў рамках ІV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі была ўрачыста адкрыта спікерамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі Міхаілам Мясніковічам і Валянцінай Мацвіенкай.



«У нашых эканомік добрыя перспектывы, — заявіў пасля адкрыцця экспазіцыі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч. — Усе тэхналогіі, што дэманструюцца на выстаўцы, маюць найвышэйшы сусветны ўзровень. Такім чынам, мы можам казаць не толькі пра імпартазамяшчэнне, але і пра тое, што мы канкурэнтаздольныя і можам упэўнена адчуваць сябе на сусветных рынках».

Усяго на выстаўцы сваю прадукцыю прадставіла больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў.

Ужо ў яе рамках быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж беларускімі і расійскімі рэгіёнамі. Акрамя таго, былі заключаны кантракты на пастаўку беларускай прадукцыі ў Расію. Сярод іх — пагадненне на пастаўку кар’ернай тэхнікі БелАЗам на Сахалін, дагавор на пастаўку прадукцыі Гродзенскага мясакамбіната, а таксама швейных вырабаў Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання ў Маскву.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!