Калі ты нарадзіўся тут…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чарговае свята вёскі

пры падтрымцы

Сейлавіцкага сельсавета

і ЗАТ «Агракамбінат Нясвіжскі» прайшло

ў Новых Навасёлках

 

 

Як вядома, вёска вам не горад:

Няма трамваяў

 і рэкламы не гараць.

Але, здаецца, тут  яскравей

свецяць зоры

І салаўёў вясною не суняць.

Гэтым вершам пачалося свята  вёскі Новыя Навасёлкі. На ім прысутнічалі пачэсныя госці: старшыня Сейлавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Васіль Чычко і выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара ЗАТ «Агракамбінат Нясвіжскі» Юрый Касцюк.

Вядучыя праграмы ўспомнілі гісторыю вёскі Новыя Навасёлкі. І не для простай цікавасці, а каб яшчэ раз зразумець, адчуць, з чаго мы пачыналі, каб аддаць павагу дзядам і бацькам нашым. Была адзначана старэйшая жыхарка вёскі Валянціна Іванаўна Аляксеева, якой споўнілася 84 гады. Валянціна Іванаўна атрымала каштоўны падарунак  ад Сейлавіцкага сельвыканкама, а ад артыстаў — музычны падарунак — песні «Помолимся за родителей» у выкананні Таццяны Кунігель і «Родители мои»  ў выкананні Станіслава Жыгуліна і Веарыкі Пражэнік.

У гэтым годзе мы адзначылі 72-годдзе Вялікай Перамогі, перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На жаль, да гэтага свята не дажылі аднавяскоўцы-ветэраны. У памяць аб іх была аб’яўлена хвіліна маўчання. Прагучала песня «Я рисую этот мир» у выкананні вакальнага гурта «Дамісолька».

Каштоўнымі падарункамі былі адзначаны сямейныя пары: Міхаіл Іванавіч і Раіса Іосіфаўна Зялёнка, у якіх стаж сямейнага жыцця складае 45 гадоў, Юрый Эдуардавіч і Святлана Канстанцінаўна Урбан  — 40 гадоў сумеснага жыцця, Міхаіл Юльянавіч і Галіна Паўлаўна Пражэнік — 35 гадоў сумеснага жыцця, Аляксандр Іванавіч і Ніна Сяргееўна Зізіка, Мікалай Мікалаевіч і Людміла Антонаўна Пабока — 25 гадоў сумеснага жыцця. Музычны падарунак — песня «Вдвоём» — прагучала ў выкананні Алены  Суднік.

фото для библио 178

Успомнілі на свяце і пра самую маленькую жыхарку вёскі  — Танечку Адарыч, якой споўнілася 6 месяцаў. Ёй таксама быў адрасаваны каштоўны падарунак, а музычны падарунак — песню «Далонькі» —  падаравала Валянціна Капытка.  Вялікі «дзякуй» і каштоўныя падарункі былі адрасаваны кожнаму з 27 работнікаў, якія шмат гадоў жыцця аддалі працы на роднай зямлі. Падарункі  ім уручаў выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара ЗАТ «Агракамбінат Нясвіжскі» Юрый Касцюк. Для іх прагучала песня «Цветёт сирень» у выкананні Станіслава Жыгуліна і Аляксандра Герасімовіча. Усіх парадавала байка «Адзін дзень з жыцця даяркі» ў выкананні Альбіны Сцепанюк. Музычныя падарункі ўручаліся і тым жыхарам, якія адзначалі свае дні нараджэння  і юбілеі ў гэтым месяцы.  Гэта Святлана Канстанцінаўна Урбан — 60 гадоў, Марыя Сяргееўна Дранчук —75 гадоў, Зоя Рыгораўна Бялко  — 65 гадоў, Галіна Паўлаўна Пражэнік — 55 гадоў, Мікалай Мікалаевіч Пабока і Сяргей Віктаравіч Пабока — 50 гадоў, Анатолій Віктаравіч Чарноў — 55 гадоў,  Дзмітрый Іосі-фавіч Платун — 35 гадоў, Фаіна Янчык —10 гадоў. Прагучалі песні «Неба дорыць цяпло» ў выкананні Крысціны Сенька, «На краю» ў выкананні Таццяны Макарэвіч.

Копия фото для библио 161 фото для библио 146

Словы падзякі былі адрасаваны гаспадарам прыгожых і ўтульных двароў, якіх з кожным годам у нашай вёсцы становіцца ўсё болей і болей. Уладзімір Уладзіміравіч Варанковіч быў адзначаны каштоўным падарункам Сейлавіцкага сельскага выканаўчага камітэта, які ўручыў яго старшыня Васіль Чычко. На свята  вёскі прыехалі і нашы суседзі: ансамбль песні «Рэха» Завітанскага клуба-бібліятэкі.  Розныя атракцыёны і прыгожыя шарыкі прадаставіў  бясплатна для маленькіх удзельнікаў свята ЗАТ «Агракамбінат Нясвіжскі».  Да позняга вечара на вуліцы працавала гандлёвая кропка, гучала музыка. Людзі танцавалі і спявалі песні, дарылі адзін аднаму ўсмешкі. Напрыканцы свята ў вёсцы быў  шыкоўны святочны салют.

Жыхары вёскі Новыя Навасёлкі і арганізатары свята шчыра дзякуюць  за дапамогу  ў яго падрыхтоўцы і правядзенні выконваючаму абавязкі генеральнага дырэктара ЗАТ «Агракамбінат Нясвіжскі» Юрыю Барысавічу Касцюку і старшыні Сейлавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Васілю Рыгоравічу Чычко.

Святлана

КРАСНАПЁРАВА,

бібліятэкар

Навасёлкаўскай сельскай бібліятэкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.