Кармы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

трактар

Гаспадаркі раёна заканчваюць другі ўкос траў.

Па стане на 25 ліпеня нарыхтавана  5284,3 тоны сена (59 %). 24 ліпеня яго  было назапашана 79 т — вялася гэта работа ў ААТ “Новае жыццё”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя”. Добры запас  корму стварылі ў ААТ “Грыцкевічы”  (145 % да задання) і “Новае жыццё” (130 %). А найбольшы  аб’ём закладкі — у СВК “Агракамбінат Сноў” — 1204 т (80 % да задання).

Сенажу нарыхтавана 118617 т (63 %). Прыбаўка апошняга дня — 1050 т. Яе стварылі механізатары “Нясвіжскага райаграсэрвісу”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ДП “ЭБ “Свеклавічная” і Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі. Найбольшую колькасць гэтага корму заклалі агракамбінат “Сноў” (19908 т), “Райаграсэрвіс” (19354 т) і ААТ “Гарадзея (13000 т). Найлепш спраўляюцца са сваімі заданнямі  сортавыпрабавальная станцыя (90 %) і “Новае жыццё” (81 %). У палімернай  упакоўцы ўсяго закладзена  6502 т сенажу. У т.л. 1237 т — у “Гарадзеі”, 1130 т — у ААТ “Лань-Нясвіж”.

На 1 умоўную галаву жывёлы назапашана па 7,89 ц кармавых адзінак. У т.л. у “Райаграсэрвісе” — 13,38, у “Лань-Нясвіж” — 12,46 ц, сортавыпрабавальнай станцыі — 12,07 ц, “Новым жыцці” — 11,59 ц.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.