Механізатар ААТ “Грыцкевічы” Георгій Закудоўскі працуе ў гаспадарцы ўжо 22 гады, а сёлетняе жніво будзе для яго 12-м. Гэтымі днямі ён закончыў падрыхтоўку свайго “Лексіёна-550”.
— Якія асноўныя вузлы і дэталі патрабавалі сёлета рамонту? — пацікавіліся мы ў камбайнера.
— Перабраў шнэкі, нахільную камеру, паставіў клавішы, падшыпнікі, — адказаў наш суразмоўца.
Машына з добрай прадукцыйнасцю працы, гэты камбайн дазваляе намалочваць каля 150 тон збожжа ў змену, і Георгій Пятровіч спадзяецца, што і сёлета ён не падвядзе.
— Галоўнае, каб ураджайнасць была добрая, а мы зробім усё, што магчыма, каб убраць хутка і якасна, — гаворыць вопытны механізатар, маючы на ўвазе сябе і сваіх таварышаў па рабоце.
Пачаць жніво ў “Грыцкевічах” плануюць у канцы наступнага тыдня, і, мяркуючы па ўсім, яно пачнецца ў поўнай “баявой гатоўнасці” і людзей, і тэхнікі.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ,
студэнтка-практыкантка 2 курса
Інстытута журналістыкі БДУ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.