Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 10 °C

Працоўны семестр

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.07.2017

аэс

11 ліпеня Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» плануе правесці ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра — 2017 на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі — пляцоўцы ўзвядзення атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

У ім возьмуць удзел байцы зводнага беларуска-расійскага студэнцкага будаўнічага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза маршала Мікалая Іванавіча Крылова, а таксама ганаровыя госці мерапрыемства.



Праграма дня насычана мерапрыемствамі і ўключае ў сябе ўрачыстую цырымонію адкрыцця працоўнага семестра з уручэннем сімвалічных працоўных пуцёвак, «Адкрыты дыялог» на тэму «Моладзь будуе Саюз», майстар-клас «Праца — гэта крута» ад удзельнікаў студэнцкага атрада (наведванне аб’ектаў работы студатрадаўцаў).

Работу зводнага студэнцкага будаўнічага атрада Саюзнай дзяржавы на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі «БелАЭС 2017» у складзе 300 байцоў студэнцкіх будаўнічых атрадаў плануецца арганізаваць з 4 ліпеня па 26 жніўня.

У склад атрада ўваходзяць 16 лінейных будаўнічых атрадаў з Беларусі і 3 лінейныя будаўнічыя атрады з Расійскай Федэрацыі.

«Звязда».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!