Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 3 °C

Радвілішкі — Нясвіж. Працяг партнёрскіх адносін

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 21.07.2017

Па запрашэнні кіраўніка Радвілішскага самакіравання Антанаса Чапаноніса дэлегацыя Нясвіжскага  раёна ўзяла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 450-годдзю горада Радвілішкі. У складзе дэлегацыі, якую ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, горад-партнёр у Літве наведалі начальнік філіяла «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Вячаслаў Мінкевіч, дырэктар прадстаўніцства Белдзяжстраху па Нясвіжскім раёне Ігар Кудрук, народны ансамбль песні “Млечны шлях” РЦК і раённыя зборныя каманды моладзі па футболе і баскетболе.



Дэлегацыя  Нясвіжскага раёна на чале са старшынёй  раённага Савета дэпутатаў Валерыем Лазюком у складзе   начальніка філіяла «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Вячаслава Мінкевіча і дырэктара прадстаўніцтва Белдзярж-страху па Нясвіжскім раёне Ігара Кудрука ўручае карціну  з відам Нясвіжа мэру горада Радвілішкі Антанасу Чапанонісу

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна на чале са старшынёй
раённага Савета дэпутатаў Валерыем Лазюком у складзе
начальніка філіяла «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Вячаслава Мінкевіча і дырэктара прадстаўніцтва Белдзярж-страху па Нясвіжскім раёне Ігара Кудрука ўручае карціну
з відам Нясвіжа мэру горада Радвілішкі Антанасу Чапанонісу

Падчас святочных мерапрыемстваў у Радвілішках. Кіраўнікі дэлегацый гарадоў-партнёраў  перарэзваюць сімвалічную стужку  на адкрыцці інфармацыйнага цэнтра для  турыстаў  (злева —  Валерый  Лазюк)

Падчас святочных мерапрыемстваў у Радвілішках. Кіраўнікі дэлегацый гарадоў-партнёраў перарэзваюць сімвалічную стужку на адкрыцці інфармацыйнага цэнтра для турыстаў (злева — Валерый Лазюк)

Старшыня  раённага  Савета  дэпутатаў Валерый  Лазюк  і мэр горада Радвілішкі Антанас  Чапаноніс выказваюць сваё задавальненне выступленнем народнага ансамбля песні  «Млечны шлях»

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк і мэр горада Радвілішкі Антанас Чапаноніс выказваюць сваё задавальненне выступленнем народнага ансамбля песні «Млечны шлях»

Мэр Радвілішак па-сяброўску цёпла і ветліва прыняў нашу дэлегацыю ў адміністрацыі раёна. Самыя добрыя ўражанні пакінула знаёмства з горадам і рэгіёнам, уразілі сучасныя аб’екты сацыяльна-культурнай сферы. Цікава прайшла сустрэча з творчым калектывам мясцовага Дома культуры, дзе для членаў нашай дэлегацыі была падрыхтавана канцэртная праграма. Таксама нашы землякі наведалі ўстановы адукацыі, спорту і аховы здароўя. Дэлегацыя Нясвіжская раёна таксама прыняла ўдзел у святочным мерапрыемстве «450 год Радвілішкам», якое ў рамках дзяржаўнага свята — Дня Гедыміна — адбылося на вуліцах горада.

Падчас свайго выступлення кіраўнік нашай дэлегацыі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк сардэчна павіншаваў жыхароў Радвілішак са святам і зазначыў, што супрацоўніцтва паміж нашымі гарадамі будзе ўсё больш напаўняцца канкрэтнымі справамі, і дамоўленасці здабудуць рэальнае ўвасабленне. Плануецца развіваць партнёр-скія адносіны ва ўсіх сферах дзейнасці, якія з’яўляюцца важнымі для Нясвіжа і Радвілішак, — у прамысловасці, прадпрымаль-ніцтве, малым і сярэднім бізнесе, гандлі, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, ахове здароўя, экалогіі, турызме і іншых сферах.

Прыемна зазначыць, што выступленне нясвіжскіх артыстаў падчас гала-канцэрта выклікала вялікую цікавасць гледачоў і, па водгуках літоўцаў, стала ўзорным ва ўсёй музычнай праграме свята.

Шквал апладысментаў атрымаў за свой талент народны  ансамбль песні «Млечны шлях» у складзе (злева направа)  Ігара Гарбачова, Таццяны Казловай, Алены Дзідзянёвай  і Сяргея Хвалько

Шквал апладысментаў атрымаў за свой талент народны ансамбль песні «Млечны шлях» у складзе (злева направа) Ігара Гарбачова, Таццяны Казловай, Алены Дзідзянёвай і Сяргея Хвалько

Удзельнікі святочнага шэсця па Радвілішках — дэлегацыя Нясвіжскага раёна

Удзельнікі святочнага шэсця па Радвілішках — дэлегацыя Нясвіжскага раёна

Начальнік філіяла «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Вячаслаў Мінкевіч знаёміцца з краязнаўчай літаратурай у гарадской бібліятэцы Радвілішак

Начальнік філіяла «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Вячаслаў Мінкевіч знаёміцца
з краязнаўчай літаратурай у гарадской бібліятэцы Радвілішак

Асобна трэба адзначыць перамогу нашых спартсменаў у цяжкіх двухдзённых спаборніцтвах. Юнакі з футбольнай каманды разам са сваім трэнерам Дзянісам Лазюком прывезлі дадому кубак за першае месца. Выхаванцы трэнера па баскетболе Сяргея Гапановіча сталі другімі.

У ліку гарадоў і раёнаў-партнёраў на свяце прысутнічалі сябры з Францыі, Латвіі, Грузіі, Украіны і Польшчы.

Вынікам сустрэчы стала падпі-санне пагаднення аб супрацоў-ніцтве паміж  Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам і самакіраваннем Радвілішскага раёна. У  дакуменце прадугледжаны двухбаковыя візіты спартсменаў для вучэбна-спартыўных мерапрыемстваў і культурнага адпачынку, агавораны фінансавыя выдаткі па абмене дэлегацыямі. Народнаму ансамблю «Млечны шлях» паступіла прапанова выступіць з канцэртнай праграмай у рамках Малых алімпійскіх гульняў  Еўрасаюза, якія будуць праходзіць у горадзе Радвілішкі ў 2018 годзе.

Трыумфатары футбольных спаборніцтваў, уладальнікі кубка за першае месца, удзельнікі зборнай каманды  раёна — злева направа — Вадзім Аксёнік,  Багдан Борыс, Данііл Вайцяхоўскі, Канстанцін Акулік

Трыумфатары футбольных спаборніцтваў, уладальнікі кубка за першае месца, удзельнікі зборнай каманды
раёна — злева направа — Вадзім Аксёнік,
Багдан Борыс, Данііл Вайцяхоўскі, Канстанцін Акулік

Удзельнікі Нясвіжскай дэлегацыі знаёмяцца  з музеем рарытэтнай аўтамабільнай тэхнікі  ў мястэчку Шадува паблізу Радвілішак

Удзельнікі Нясвіжскай дэлегацыі знаёмяцца з музеем рарытэтнай аўтамабільнай тэхнікі ў мястэчку Шадува паблізу Радвілішак

Нясвіжскія юнакі спаборнічаюць  за другое месца са сваімі сапернікамі з Літвы

Нясвіжскія юнакі спаборнічаюць
за другое месца са сваімі сапернікамі з Літвы

Віцэ-мэр Радвілішак Казімерас Аўгуліс віншуе нясвіжскіх баскетбалістаў  з другім месцам у спаборніцтвах

Віцэ-мэр Радвілішак Казімерас Аўгуліс віншуе нясвіжскіх баскетбалістаў
з другім месцам у спаборніцтвах

Пераможны гол нясвіжскіх юнакоў

Пераможны гол нясвіжскіх юнакоў

Дзмітрый

 ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!