Расце прадуктыўнасць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

коровы

За першае паўгоддзе 2017 г. вытворчасць малака ў гаспадарках раёна вырасла ў параўнанні з адпаведным  перыядам мінулага года на 26072 цэнтнеры. Найбольшай  прыбаўкі у валавой вытворчасці дабіліся ААТ “Новае жыццё” — +7224 ц, ААТ “Грыцкевічы” — +5473 ц, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — +2944 ц, ААТ “Сейлавічы” — +2396 ц.

У т.л. у чэрвені прыбаўка  па раёне склала +7332 ц малака, або 106,8 % да паказчыка чэрвеня 2016 г. У “Грыцкевічах” тэмп росту дасягнуў 116,6 %, у “Новым жыцці” — 115,2 %, у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” — 115 %.

Рэалізавана малака за 6 месяцаў па раёне 602818 ц — 104,1 % да ўзроўню 2016 г.

Сярэдні працэнт таварнасці малака вырас на 0,1 %. У ААТ “17 Верасня” — на 2,1 %, у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — на 1,8 %, ДП “ЭБ “Свеклавічная” — на 1,3 %, ЗАТ “1 Мая” — на 1,1 %, ААТ “Грыцкевічы” — на 0,6 %, “Новае  жыццё” — на 0,5 %, СВК “Агракамбінат Сноў” — на 0,4 %. Стаіць задача ў кожным сельгас-прадпрыемстве дабіцца  не меней 90 % таварнасці, таму асобным суб’-ектам гаспадарання яшчэ ёсць над чым працаваць.

Вытворчасць малака павяліч-ваецца і экстэнсіўным, і інтэнсіўным шляхамі. Разгледзім першы аспект. Колькасць кароў малочнага статка ў раёне  на 1 ліпеня 2017 г. — 17137 — вырасла на 362 галавы ў параў-нанні з леташнім (102,2 %). Найбольшы  дойны статак — 2850 галоў — утрымліваецца ў СВК “Агракамбінат Сноў”. 1905 галоў — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” (тэмп росту — 102,7 %). 1510 галоў — у “Новым жыцці” (101,7 %). 1356 галоў — у “17 Верасня” (100,4 %). 1200 галоў — у “Грыцкевічах” (101,7 %). Самы высокі тэмп росту — па 107,1 % — у ЗАТ “1 Мая” (+75 кароў) і ААТ “Лань-Нясвіж” (+72 каровы).

І другі выпадак. Паступова і няспынна расце прадуктыўнасць дойнага статка. Як бачна са зводкі, надой малака ад 1 фуражнай каровы — 3874 кг — павялічыўся ў параўнанні з леташнім на 112 кг (тэмп росту —103 %). 5-тысячны рубеж агракамбінат “Сноў” перавысіў  ужо леташнім чэрвенем, ён і цяпер упэўнена трымае  высокую планку. Надой больш за 4 тысячы кілаграмаў ужо быў за 6 месяцаў 2016 года ў “Нясвіжскіх Астроў-ках” і “Гарадзеі”.  Сёлета за паўгоддзе выйшлі на 4 тысячы “з хвосцікам” “Грыцкевічы” і “Новае жыццё”. І такім чынам, цяпер мы маем 5 гаспадарак з надоем малака ад каровы за 6 месяцаў звыш 4 тысяч кілаграмаў. Летась былі тры такія сельгас-прадпрыемствы.

У чэрвені надой на карову па раёне склаў 670 кг (+31 кг, або тэмп росту — 104,9 %).  96 кг дабавілі “Грыцкевічы”, 89 кг — “Новае жыццё”, 62 кг — “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 44 кг — “Нясвіж-скія Астроўкі”, 38 кг — “Сейлавічы”. Самы высокі надой застаецца ў “Снове” — 837 кг, па 750 кг — у “Грыцкевічах” і “Новым жыцці”, 718 кг — у “Юшавічах”, 711 кг — у “Нясвіжскіх Астроўках”.

Вытворчасць (вырошчванне) мяса па раёне за паўгоддзе знізілася на 10703 ц. Разам з тым, у чэрвені назіраўся рост на 1639 ц (104,7 %). Найбольш прыбавілі ў тым месяцы “Сноў” (+1432 ц), “Новае жыццё” (+144 ц), “Сейлавічы” (+134 ц).

Па вытворчасці ялавічыны дастойна ўтрымалі свае пазіцыі і далі прыбаўку агракамбінат “Сноў” (тэмп росту — 104,1 %), “Новае жыццё” (103,3 %), “Юшавічы” (105,6 %), “Сейлавічы” (105,9 %), “Гарадзея” (104,6 %), “Агракамбінат Нясвіжскі” (140 %), эксперыментальная база “Свеклавічная” (102 %). Сем гаспадарак павялічылі сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме. У пяці гэты паказчык вышэй за  сярэднераённы (794 г , +5 г да ўзроўню 2016 г.).

Па вытворчасці свініны ўтрымалі свае пазіцыі і далі прыбаўку “Сейлавічы” (тэмп росту — 109,5 %), “Новае жыццё” (108 %), “Лань-Нясвіж” (103,9 %).

На 12 грамаў вырасла па раёне  сярэднясутачная прывага свіней на вырошчванні і адкорме і склала 725 г (101,7 % росту). Варта адзначыць, што калектыў свінагадоўчага комплексу  СВК “Агракамбінат Сноў” выйшаў сёлета на неверагодны рубеж — 822 грамы, тэмп росту  сутачнай прывагі склаў 105,7 %.

Вышэй мы аналізавалі рост  малочнага статка на  комплексах і фермах раёна. Трэба  сказаць, што колькасць усёй буйной  рагатай жывёлы  таксама павялічылася.Тэмп росту склаў 100,8 %. У т.л. у “Снове” — 110 %, у Нясвіж-скай сортавыпрабавальнай   станцыі — 108,5 %, у “Грыцкевічах” — 106,9 %, у “Нясвіжскіх Астроўках” — 105,8 %. А ўсяго буйной рагатай жывёлы па стане  на 1.07.2017 г. у раёне  налічваецца 66123 галавы.

Свіней на свінагадоўчых комплексах і фермах  утрымліваецца 71673 — на 721 галаву болей, чым  было ў 2016 г. (тэмп росту — 101 %). У т.л. у “Снове” налічваецца 36346 свіней, у “Лань-Нясвіж” — 23829. Найбольшы прырост пагалоўя  далі “Сейлавічы” (тэмп росту — 133,1 %) і “Новае жыццё” (117,4 %).

Птушкі па стане на 1.07.2017 г. было 586980 галоў — на 24127 галоў больш леташняга (тэмп росту — 104,3 %).

Павелічэнню вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, павышэнню яе якасці садзейнічаюць навейшыя тэхналогіі, якія ў сельгаспрадпрыемствах пастаянна ўкараняюцца. Старое адыходзіць у нябыт. Там, дзе ўжо немагчыма і немэтазгодна рэканструкцыя старых ферм, яны ліквідуюцца, як, напрыклад, з карты закрытага акцыянернага  таварыства “1 Мая” знікла сёлета былая ферма “Габруны”. Цяпер там — роўнае поле,  засеянае сумессю аднагадовых траў.

Затое новыя тэхналогіі на фермах у Салтанаўшчыне і Лявона-вічах дапамагаюць нарошчваць вытворчасць малака. Ні ў якое параўнанне не ідуць і ўмовы работы аператараў жывёлагадоўлі.

Праграмай развіцця жывёлагадоўлі ў 2017 годзе на Нясвіжчыне прадугледжаны ўвод 14 новых аб’ектаў. Цялятнік у СВК “Агракамбінат Сноў” на ферме “Горны Сноў” уведзены ў строй у першым паўгоддзі, у ліпені засялілі цялятнік на МТК “Сычы”. Хутка бу-дзе здадзена памяшканне  для цялушак на ферме “Прасці” ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. Актыўна вядуць будаўніцтва  ў ААТ “Новае жыццё”.

Прадугледжана праграмай рэканструкцыя 15-і жывёлагадоўчых аб’ектаў. А таксама — будаўніцтва  19 сянажна-сіласных траншэй, 6 з якіх завершаны.

— Узвядзенне новых аб’ектаў азначае рух наперад. Варта спыніцца — спыніцца і вытворчасць, — упэўнены начальнік аддзела па арганізацыі і перапрацоўцы прадукцыі жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама Станіслаў Капытка. — Каб рухацца наперад, трэба будаваць.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.