ТРАКТАРАБУДАВАННЕ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Перспектывы развіцця айчыннага трактарабудавання і стварэння новых мадэлей трактароў абмеркавалі ў аўторак ў Палацы Незалежнасці.

— Мне няма неабходнасці казаць пра значэнне гэтай галіны для Беларусі, — падкрэсліў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. — Яна закранае інтарэсы не толькі рэгіёнаў нашай краіны, але і ў цэлым усёй дзяржавы. Для сумежных прамысловых прадпрыемстваў гэта даволі важна, лакаматыў іх развіцця. Ад становішча спраў у сельскагаспадарчым машынабудаванні ў многім залежыць работа ўсяго сельскагаспадарчага комплексу, эканомікі сельскай гаспадаркі. Гэта, натуральна, адбіваецца і на сацыяльнай сферы.

Урад унёс на разгляд Прэзідэнта прапановы наконт выпуску на базе «Амкадора» новых відаў трактароў у рамках ствараемага холдынга па вытворчасці сельскагаспадарчых машын.

«Звязда».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.