Вынікі тэсціравання

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

абитуриент

Сёлета ў цэнтралізаваным тэсціраванні прынялі ўдзел 90 125 абітурыентаў. Абсалютныя вынікі (100 балаў) прадэманстравалі 303 удзельнікі ў 314 выпадках. 100 балаў па двух вучэбных прадметах атрымалі 11 абітурыентаў, а 292 — па адным.

На ЦТ па рускай мове зарэгістравана 66 стабальных вынікаў, а па беларускай — 35. Улічваючы, што беларускую мову здавала ўтрая менш абітурыентаў, справіліся з тэстам па роднай мове яны зусім нядрэнна. На ЦТ па матэматыцы 100-бальныя сертыфікаты атрымалі 69 абітурыентаў, а здавала яе каля 50 тысяч чалавек, па фізіцы — 15, хіміі — 25, грамадазнаўстве — 16, замежных мовах — 49, біялогіі — 18, гісторыі Беларусі — 19, геаграфіі — 1, сусветнай гісторыі найноўшага часу — 1.

У ліку абітурыентаў, якія атрымалі 100-бальныя сертыфікаты, 250 выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі бягучага года: сярод іх 100 выпускнікоў гімназій, 65 — ліцэяў, 85 скончылі звычайную сярэднюю школу, 1 выпускнік установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама 51 выпускнік устаноў адукацыі мінулых гадоў і 1 абітурыент, які скончыў установу адукацыі ў гэтым годзе за межамі Беларусі.

“Звязда”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.