Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

З 85-годдзем!

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 19.07.2017

поздравляем

Імя Канстанціна Пятровіча Прыёмкі вядома многім жыхарам Нясвіжчыны старэйшага пакалення, хто даўно выпісвае і чытае нашу раённую газету, абласную “Мінскую праўду”. У гэтых выданнях  часта друкаваліся матэрыялы журналіста Прыёмкі — і тады, калі ён у іх працаваў, і пазней, калі пайшоў на заслужаны адпачынак. Зразумела, ведаюць яго героі артыкулаў і замалёвак — механізатары і жывёлаводы, вадзіцелі і будаўнікі, спецыялісты  і кіраўнікі. Журналісцкія сцяжынкі правялі Канстанціна Пятровіча па ўсіх населеных пунктах рэгіёна. Ды й па колькі разоў! Ён разам з сонцам уставаў, каб трапіць на касавіцу, каб выйсці ў поле з сейбітамі і ўбачыць, як кладзецца ў вырабленую зямлю першае зярнятка, каб пачуць, як шапочуць пад лёгкім летнім ветрыкам цяжкія залатыя каласы, і стаць сведкам таго ўрачыстага моманту, калі збожжаўборачныя камбайны  абуджаюць ніву гулам сваіх матораў… Ён сам — чалавек ад зямлі, і ставіцца да яе, як да сваёй прафесіі — з пашанай. І цяпер, у паважаным узросце, чытае газеты, тэлефануе да нас у рэдакцыю, цікавіцца справамі ў раёне. Адно з апошніх пытанняў, напрыклад: “Як растуць травы, ці змогуць гаспадаркі раёна дастаткова назапасіць кармоў на зіму?” (Вясна ж выдалася халодная і зацяжная. Гэта і турбуе нашага чытача).



Канстанцін Пятровіч на днях адзначыў свой 85-гадовы юбілей. Ён перагарнуў старонкі цэлай эпохі: перажыў галодныя часіны і гады ваеннага ліхалецця, стаў сведкам аднаўлення  народнай гаспадаркі і актыўным  яго ўдзельнікам, прыйшоў у любімую прафесію з багатым  жыццёвым багажом, стаў мэтрам журналістыкі. А яшчэ — добрым  сем’янінам, мужам і бацькам, даў пуцёўку ў самастойнае жыццё сыну і дачцэ, ганарыцца  ўнукамі.

Віншуем Вас, Канстанцін Пятровіч, з 85-годдзем! Жадаем здароўя і доўгіх гадоў жыцця! Няхай Вашы мудрыя  парады і далей дапамагаюць маладым  рабіць правільныя жыццёвыя крокі. Сонца Вам і дабра!

Калектыў рэдакцыі раённай газеты “Нясвіжскія навіны”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!