Жніво-2017. Старт дадзены

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак, 18 ліпеня,

працаўнікі ААТ «Лань-Нясвіж» афіцыйна пачалі жніво

ў Нясвіжскім раёне.

Усе камбайны гаспадаркі ў гэты дзень выйшлі на поле азімага ячменю недалёка

ад вёскі Чанавічы, куды

прыехалі прадстаўнікі

мясцовай улады, духавенства і самадзейныя артысты,

 каб пажадаць хлебаробам

 поспехаў і блаславіць

іх на працу.

 

Гаспадара зажынак, дырэктара  ААТ «Лань-Нясвіж» Анатоля Уласевіча і пачэсных гасцей — першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Анатоля Драгаўца  і кіруючага справамі Ланскага сельвыканкама Людмілу Буглай — вітаюць святочнымі караваямі

Гаспадара зажынак, дырэктара ААТ «Лань-Нясвіж» Анатоля Уласевіча і пачэсных гасцей — першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Анатоля Драгаўца
і кіруючага справамі Ланскага сельвыканкама Людмілу Буглай — вітаюць святочнымі караваямі

Самыя сталыя работніцы гаспадаркі Леаніда Жук,  Марыя Ігнатчык і Аляксандра Сарока  зажынаюць першы сноп ураджаю 2017 года

Самыя сталыя работніцы гаспадаркі Леаніда Жук,
Марыя Ігнатчык і Аляксандра Сарока
зажынаюць першы сноп ураджаю 2017 года

Сэлфі ў бацькавым камбайне

Сэлфі ў бацькавым камбайне

Механізатары ААТ «Лань-Нясвіж»  чакаюць каманду:  «Па камбайнах!»

Механізатары ААТ «Лань-Нясвіж»
чакаюць каманду: «Па камбайнах!»

Маленькая Вікторыя  жадае свайму дзядулю,  камбайнеру Раману Цвірко,  паспяховага жніва

Маленькая Вікторыя
жадае свайму дзядулю,
камбайнеру Раману Цвірко,
паспяховага жніва

Па прыгожым старажытным  абрадзе самыя сталыя работніцы гаспадаркі Аляксандра Сарока, Марыя Ігнатчык і Леаніда Жук  сярпом зрэзалі каласы. Сабраўшы снапкі, яны ўручылі іх першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу Анатолю Драгаўцу і кіраў-ніку сельгасарганізацыі Анатолю Уласевічу.

Анатоль Драгавец павітаў прысутных спецыялістаў гаспадаркі, земляробаў, якія ў гэтым годзе вырошчвалі ўраджай.

Ён зазначыў, што галоўная задача — убраць вырашчанае з мінімальнымі стратамі, не спяшаючыся, акуратна, каб кожны каласок, кожнае зярнятка тра-піла ў бункер.

Наступным выступіў Анатоль Уласевіч. У яго словах прагучала ўпэўненасць, што спецыялісты гаспадаркі створаць спрыяльныя ўмовы для  бесперабойнай працы хлебаробаў у гарачы сезон і забяспечаць іх усім неабходным.

Настаяцель храма Пакрова Най-свяцейшай Багаро-дзіцы аг. Лань айцец Васілій прачытаў малітву на пачатак новай справы, акрапіў святой вадой усіх прысутных і камбайны, на якіх гэтым летам трэба будзе ўбраць збожжавыя на плошчы ў 3067 га.

Галоўным атрыбутам свята сталі караваі ўраджаю 2016 года. Іх уручылі гасцям і далі пачаставацца ўсім прысутным.

Свята праходзіла пад звонкія песні ў выкананні народнага ансамбля песні «Ланская бяседа»  мясцовага СДК.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел старшыня Нясвіж-скага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Кендыш, упраўляючы Нясвіжскага аддзялення Белаграпрамбанка Аляксандр Абрамовіч і іншыя.

Звыш 20 уборачных кампаній на рахунку механізатара  Генадзя Карпача

Звыш 20 уборачных кампаній на рахунку механізатара
Генадзя Карпача

Настаяцель храма Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы аграгарадка Лань  айцец Васілій асвячае  ўборачныя экіпажы і іх тэхніку

Настаяцель храма Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы аграгарадка Лань
айцец Васілій асвячае ўборачныя экіпажы і іх тэхніку

У свяце з задавальненнем удзельнічалі  юныя ланскія прыгажуні

У свяце з задавальненнем удзельнічалі
юныя ланскія прыгажуні

Работнікі культуры па-святочнаму  ўпрыгожылі поле

Работнікі культуры па-святочнаму
ўпрыгожылі поле

Для ўдзельнікаў свята спявае   народны ансамбль песні «Ланская бяседа»

Для ўдзельнікаў свята спявае
народны ансамбль песні «Ланская бяседа»

 

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.