Лёс ураджаю — клопат агульны

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

НЕСВИЖ МИНСКОЙ ОБЛАСТИ УЛ СОВЕТСКАЯ Д 1 НЕСВИЖСКИЙ  РАЙИСПОЛКОМ  ПРЕДСЕДАТЕЛЮ  КРУПКО И И =

УВАЖАЕМЫЙ ИВАН ИВАНОВИЧ

ВЫРАЖАЮ ВАМ ГЛУБОКУЮ ПРИЗНАТЕЛЬНОСТЬ ЗА ОКАЗАННУЮ КАЧЕСТВЕННУЮ И СВОЕВРЕМЕННУЮ ПОМОЩЬ В УБОРКЕ УРОЖАЯ ЗЕРНОВЫХ И ЗЕРНОБОБОВЫХ КУЛЬТУР В  БОРИСОВСКОМ РАЙОНЕ ВЫСОКО ЦЕНЮ СЛОЖИВШИЕСЯ ДЕЛОВЫЕ И  ДРУЖЕСКИЕ ОТНОШЕНИЯ И НАДЕЮСЬ НА ДАЛЬНЕЙШЕЕ ВЗАИМОВЫГОДНОЕ  СОТРУДНИЧЕСТВО  УСПЕХОВ ВАМ  БЛАГОПОЛУЧИЯ  И НОВЫХ ТРУДОВЫХ   СВЕРШЕНИЙ = ПРЕДСЕДАТЕЛЬ БОРИСОВСКОГО РАЙИСПОЛКОМА  В В  МИРАНОВИЧ —

Вось такую тэлеграму атрымаў 23 жніўня  старшыня нашага райвыканкама  Іван Іванавіч Крупко ад свайго калегі з Барысаўскага  раёна.

Справіўся сам — дапамажы іншаму. З такім дэвізам жыве і працуе кожны сумленны  чалавек. Ну а калі справа датычыць лёсу хлеба — то гэта ўжо  святы абавязак: прыйсці на дапамогу, выхапіць ураджай з поля, не даць упасці коласу, прасыпацца зярняткам, якія  вырашчаны з вялікімі  намаганнямі, з укладаннем  значных фінансавых сродкаў і чалавечых сіл.

Як мы ўжо расказвалі, 13 жніўня ў Барысаўскі раён  накіравалася 15 нашых збожжаўборачных камбайнаў. 14-га яны прыступілі  там да работы ў пяці гаспадарках: ААТ “Зембінскі”, ААТ “БарысаўСаюзАгра”, ААТ “Міраполле”, ААТ “Аграфірма імя Суворава” і ААТ “Карсаковіцкі”.  Дамоў вярнуліся 23 жніўня. Намалацілі  на Барысаўшчыне 4773, 3 тоны збожжа.

У пятніцу старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўручыў Падзячныя пісьмы старшыні Барысаўскага  райвыканкама  кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў  Нясвіжчыны, якія аказалі дапамогу  ва ўборцы ўраджаю   збожжавых. На здымку: падзячнае пісьмо атрымлівае дырэктар  ЗАТ “1 Мая” Анатоль Рудзяк

У пятніцу старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўручыў Падзячныя пісьмы старшыні Барысаўскага
райвыканкама кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў
Нясвіжчыны, якія аказалі дапамогу ва ўборцы ўраджаю
збожжавых.
На здымку: падзячнае пісьмо атрымлівае дырэктар
ЗАТ “1 Мая” Анатоль Рудзяк

Мы распыталі камбайнераў, як прайшла працоўная вахта “ў чужых людзей”. “А я там ужо не чужы, — ус-міхаецца старшы камбайнер ААТ “17 Верасня” Валерый Каспяровіч. — Другі раз трапіў у “Зембінскі”. А ўсяго ўжо тры сезоны дапамагаў убіраць ураджай у Барысаўскім раёне. Сёлета мясцовыя жартавалі: маўляў, пакідай свой  камбайн тут, на наступны  год зноў прыедзеш”.

— Як вам працавалася?

— Як усюды. Ці дома, ці там — працаваць трэба добрасумленна. Канешне, ураджай  там у параўнанні з нясвіжскім не такі вялікі. Я ўбраў 102 гектары, намалаціў 223,7  тоны збожжа.

— Якія бытавыя ўмовы былі створаны для прыезджых?

— Жылі мы ў паляўнічых до-міках, так што пасля работы  і адпачывалася добра. Можна было прыняць душ, схадзіць у лазню. Засялілі нас разам з камбайнерамі з ААТ “Лань-Нясвіж” і “Нясвіжскія Астроўкі”. Кармілі снеданнем, абедам і вячэрай. З сабой давалі мінеральную ваду.

Хоць і стаяла часам спякота, але ж у кабіне камбайна — кандыцыянер. Так што гарачыня толькі спрыяла рабоце.

У камандзіроўку Валерый Валер’евіч ездзіў са сваім малодшым  сынам Аляксандрам. У Сашы — летнія канікулы (ён пакуль — студэнт, будзе працаваць у будаўнічай  сферы). Юнак два сезоны адпрацаваў  памочнікам камбайнера ў адным экіпажы з бацькам. Дагэтуль памочнікам у Валерыя Каспяровіча  быў старэйшы сын Сяргей. Ён закончыў Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, працуе цяпер  загадчыкам майстэрняў у ЗАТ “1 Мая”.

Старшы камбайнер ААТ “17 Верасня”  Валерый Каспяровіч на працягу   трох сезонаў  дапамагаў убіраць ураджай  хлебаробам Барысаўскага раёна

Старшы камбайнер ААТ “17 Верасня”
Валерый Каспяровіч на працягу
трох сезонаў дапамагаў убіраць ураджай хлебаробам Барысаўскага раёна

Механізатарам у ААТ “17 Верасня” Валерый Каспяровіч — з 1995 года. За ім замацаваны  пагрузчык ТО-30 і кормаўборачны  камбайн “Палессе”.

А ў час жніва садзіцца за штурвал камбайна “Ліда-1300”. Гэта машына ў гаспадарцы — з 2001 года, самая старэйшая з 9-і камбайнаў, кажа Валерый Валер’евіч.

— Мая “Ліда” — маленькая і ўдаленькая, не падводзіць, — падкрэслівае  наш суразмоўца.  — Мы з ёй спрацаваліся, і другога  камбайна не хачу. Вось цяпер рыхтую яго на зімовае  захоўванне. Кампрэсарам выдзьмуў мякіну, пыл, загнаў на мыйку, прасушыў — і ў ангар…

Дарэчы, на вераснёўскіх палях Каспяровічы зжалі 65,4 га збажыны, намалацілі 452,3 тоны.

Малады камбайнер Ігар Есіс   з ААТ “Юшавічы” заўсёды гатовы   выехаць на дапамогу калегам

Малады камбайнер Ігар Есіс
з ААТ “Юшавічы” заўсёды гатовы
выехаць на дапамогу калегам

Да захоўвання рыхтуе ў гэтыя дні  свой камбайн “GS 12” і мала ды  камбайнер  ААТ “Юшавічы” Ігар Есіс, які  таксама вярнуўся  з палеткаў Барысаўскага раёна. Ён дапамагаў убіраць ураджай у дзвюх гаспадарках. У ААТ “Міраполле” ўбраў 42,2 га, намалаціў 222,24 тоны. У ААТ “Аграфірма імя Суворава” зжаў 36,9 га, намалаціў 109,3 тоны збожжа. Памочнікам у яго, старэйшага  камбайнера, быў Уладзімір Міхайлоўскі.

Механізатарам Ігар Есіс працуе 11-ы год, водзіць трактар МТЗ-82. А вось на збожжаўборачны камбайн  сёлета сеў упершыню. Да ад’езду ў Барысаў на палях свайго акцыянернага  таварыства іх экіпаж  намалаціў 439,9 тоны зерня, убраўшы 94,1 гектара.

— Калі трэба будзе і ў наступным  годзе дапамагчы іншаму раёну — паедзеце? — спыталі мы маладога камбайнера.

— З задавальненнем, — адказаў Ігар Есіс.

Наталля ЕРМАШЭНКА, Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

 

Смалявічы рыхтуюцца прыняць сёлета абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2017”. На абнаўленне іх з рэгіянальнага бюджэту выдзелена каля 6,5 млн. рублёў.

 

26 жніўня “Сельская газета” завяршыла публікацыю “П’едэсталу гонару  жніва-2017”.  У Мінскай вобласці машыніст збожжасушыльнага комплексу S-628 СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Якавец з прасушанымі 12843 тонамі захаваў сваё лідарства сярод калег.

 

Раённыя дажынкі на Нясвіжчыне  пройдуць у ААТ “Новае жыццё”. Аграгарадок Аношкі  актыўна рыхтуецца да гэтага  мерапрыемства: асфальтуюцца  вуліцы, фарбуюцца будынкі, на вуліцах Камуністычнай і Цэнтральнай заменены бардзюры, пачышчаны сквер у цэнтры, каля помніка загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну землякам і каля адміністрацыйнага будынка ўкладваюць новую плітку. Нададуць большай прыгажосці і новыя клумбы.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.