Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Пакуль жыве памяць

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 1 0

Пост опубликован: 09.08.2017

У суботу, пятага жніўня, ва ўрочышчы Гайкі, што непадалёк ад вёскі Еськавічы, прайшло ўшанаванне памяці мірных жыхароў Нясвіжчыны, расстраляных фашыстамі 75 год таму — 5 жніўня 1942 года. У лік загінуўшых увайшлі прадстаўнікі духавенства і інтэлігенцыі Нясвіжчыны — ксяндзы, манахіні, служачыя, студэнты, вайскоўцы, настаўнікі і іншыя.

IMG_9454



У жалобным мерапрыемстве прынялі ўдзел пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканату, канонік капітулу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Пётр Шарко, ксёндз касцёла Святой Троіцы ў Клецку Павел Слука, пробашч касцёлаў у Гарадзеі і Снове Аляксандр Вітко, вікарый з Нясвіжа ксёндз Ігар Мутрук, настаяцель храма святога Велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў Нясвіжы протаіерэй Яўген Лабынько, старшыня раённага аддзела грамад-скага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Іван Івашкевіч, прадстаўнікі райвыканкама і вернікі парафіі Божага Цела ў Нясвіжы.

Напачатку жыхары Нясвіжчыны, паўкругам стаўшы каля святароў, слухалі, як ксёндз Пётр узгадваў імёны загінуўшых і асноўныя звесткі аб іх. Час ад часу чуліся шапаткі, уздыхі — гучалі знаёмыя імёны. Сярод іх — настаяцельніца кляштара ў Грыбаўшчыне Хэлена Свянтшкоўская, што называлі сястрой Ружай, пробашч касцёла ў Сейлавічах Юзаф Дамінік, настаўніца гімназіі ў Нясвіжы Сафія Матлаўская і многія іншыя.

Гісторыі пра тых ці іншых людзей узгадалі і вернікі. А потым святары прачыталі малітвы і асвяцілі месца пахавання.

Многія ведаюць, а некаторыя і памятаюць, як у гады Другой сусветнай вайны фашысцкія ўлады праводзілі праграму германізацыі на польскіх землях, якая закранула і тэрыторыі былых Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Згодна з ёю, была знішчана вялікая колькасць  інтэлігенцыі. Аб гэтым гаварыў старшыня раённага аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Іван Івашкевіч. Трагічны лёс не абмінуў і жыхароў Нясвіжчыны. У асноўным забівалі веруючых каталіцкай канфесіі, якіх тут была большасць, але нярэдка здаралася так, што ў агульнай магіле былі пахаваны і каталікі, і праваслаўныя. Такое адбылося і ў Гайках.

Удалося ўстанавіць 81 прозвішча, але ёсць усе падставы меркаваць, што іх, загінуўшых толькі праз тое, што яны былі “небяспечна” разумнымі, было больш. Як адзначыў у сваёй прамове ксёндз Пётр, смерць гэтых людзей не была “ахвярай дзеля ахвяры” — іх гібель была заступніцтвам за ўсіх жыхароў Нясвіжа.

Будзем спадзявацца, што памяць пра гэтых лю-дзей не знікне ў цячэнні гісторыі. І наступныя пакаленні жыхароў Нясвіжчыны будуць ведаць, праз якія выпрабаванні прайшлі іх продкі.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ,

студэнтка-практыкантка 2 курса

 Інстытута журналістыкі БДУ.

 

 

1 Comment

1 Comment

  1. wiktoria:

    Drodzy Przyjaciele Nieświeżanie! Rozpoznaję Was wszystkich na tej fotografii i łączę się w modlitwie za pomordowanych mieszkańców naszej Nieświeskiej Ziemi.Podziękowania od członków Stowarzyszenia Nieświeżan za zorganizowanie modlitewnego spotkania składam na ręce prezesa Jana Iwaszkiewicza przypominając jednocześnie o nieocenionym wkładzie o zachowanie i utrzymanie tego szczególnego miejsca pamięci naszego kolegi prof Tadeusza Grygiela,który nie może tak , jak dawniej,uczestniczyć osobiście w uroczystości.
    Naszym Pomordowanym «wieczny odpoczynek racz dać, Panie.»
    Wiktoria Żukiewicz-Dziwota

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!