Аграгарадок набывае новы выгляд

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У гэтым годзе  аграгарадок Аношкі прыме раённае свята хлебаробаў. Менавіта тут у жніўні працавалі  будаўнічыя брыгады — населены пункт набывае новы выгляд.

Аб зменах, якія  ўпрыгожваюць аграгарадок, расказаў старшыня Казлоўскага  сельскага выканаўчага камітэта Алег Яраш:

— Добраўпарадкаванню заўсёды надаецца шмат увагі, а  перад прыёмам такіх важных гасцей як хлебаробы, адказнасць удвая  павышаецца. На вуліцах аграгарадка працуюць будаўнічыя брыгады, якія ўжо заасфальтавалі вуліцы Кастрычніцкую і Міннесота. Клапоцячыся пра бяспеку пешаходаў, пакладзены новы  асфальт для пешаходнай зоны ўздоўж вуліцы Цэнтральнай, а на Камуністычнай часткова з’явілася новае пакрыццё  і зроблена добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі. Яшчэ плануецца частковая ўкладка асфальту на вуліцы Маладзёжнай. Што датычыцца ўсіх астатніх вуліц, то тут  праведзены ямачны  рамонт сіламі Нясвіжскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Зажывуць па-новаму і будынкі мясцовай школы, амбулаторыі, Дома культуры.

Вядома, усюды галоўнае багацце — гэта людзі. Менавіта яны сваёй працай і стараннем дапамагаюць у падрыхтоўцы да раённага свята — фарбуюць балконы дамоў, агароджы вакол сваіх сядзіб.

Вялікі аб’ём работ выкананы ў цэнтры аграгарадка, дзе бу-дзе знаходзіцца галоўная сцэна “Дажынак-2017”: пакладзены новы  асфальт, вакол разбіты газоны, дзе з’явяцца маладыя туі.  Асаблівая ўвага нададзена добраўпарадкаванню сквера ля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай  Айчыннай вайны. Праведзена абрэзка кустоў і дрэў, падсыпана тэрыторыя скверыка, вакол помніка кладзецца новая тратуарная плітка.

Мы звязаліся з галоўным інжынерам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг  “Нясвіжскі зелянбуд” Вячаславам  Кухтам. Вось што ён паведаміў:

— У аграгарадку Аношкі  працуе наша брыгада пад кіраўніцтвам Уладзіміра Краскевіча. Стары тратуар разабраны на 137 метрах дарогі, вядзецца ўстаноўка яго на бетоннае  пакрыццё. Загадзя тут быў падсыпаны пясок.

Заасфальтавана  340 квадратных метраў тэрыторыі аграгарадка. На гэтых работах задзейнічаны Андрэй Ратомскі, Сяргей Вітко, Уладзімір Жукоўскі.

У скверы ля помніка праводзім падсыпку расліннага грунту. Тут працуе брыгада па азеляненні пад кіраўніцтвам начальніка ўчастка Раісы Глобаж. Свой працоўны ўклад у падрыхтоўку да “Дажынак” уносяць Аляўціна Болдзіна, Вольга Паўлюшчык, Рада Мурачкоўская, Жанна Горбач, Алена Пахомава.

Хоць усе работы па  добраўпарадкаванні аграгарадка Аношкі выконваюцца ў сціслыя тэрміны, да раённага свята дажынак арганізацыі плануюць выканаць усё своечасова, каб парадаваць і мясцовых жыхароў, і  гасцей раёна.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.