Анонс

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

НГКМЗ “Нясвіж” і Музычны Дом “Класіка” запрашаюць 1 кастрычніка на “Паляўнічы пікнік у Палацы Радзівілаў” у Нясвіжы. Увесь дзень у палацы ідуць прыгатаванні да сустрэчы князя Луі з Манака. Альбрэхт Радзівіл са сваёй дачкой Эльжбетай падрыхтавалі дарагому госцю паляванне ў сваіх лясных абшарах. Мы станем сведкамі сустрэчы князя Манака — Луі і Альбрэхта Радзівіла. Пікнік перанясе нас у пачатак мінулага стагоддзя.  Антураж,  музыка,  элементы вопраткі і гісторыі — усё звязанае з тым часам. Арганізатары будуць удзячныя, калі вы падтрымаеце ў сваім абліччы стылізацыю эпохі 20-30-х гг. ХХ ст. Прыязджайце да нас з роднымі і сябрамі, бо Нясвіжская зямля заўсёды рада вітаць дарагіх гасцей! Тэлефон для даведак 2-06-02.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.