Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 10 °C

Добра папрацавалі — добра адсвяткавалі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 08.09.2017

Як прайшлі дажынкі ў ААТ “Юшавічы”, мы ўжо апавядалі ў сваім фотарэпартажы.

Сёння змяшчаем асобныя  фрагменты гэтага свята, расказваем пра людзей.

Караваі “Дажынак-2017” юныя ўдзельніцы мастацкай  самадзейнасці Затур’янскага СДК  уручылі аператарам  збожжавых сушылак Івану Лукшу (на першым плане)  і Леаніду Дашко.  Іван Лукша — прадстаўнік  маладога пакалення хлебаробаў акцыянернага таварыства.  Ён — мясцовы.  Працуе  ў гаспадарцы электрыкам  з 2006 года. У час жніва   абслугоўвае сушылку ЗСШ-16  на збожжавым складзе  ў в. Затур’я. На ёй сёлета было дапрацавана 1939,4 тоны зерня. У Івана Лукшы — шматдзетная сям’я. З жонкай Сняжанай,  дырэктарам мясцовага СДК,  яны выхоўваюць траіх дзяцей.  А жывуць у Затур’і ў доме  сядзібнага тыпу, на вуліцы  Маладзёжнай, які ім выдзеліла дырэкцыя  акцыянернага  таварыства.  У сям’і аператара   збожжасушылкі М-819 Леаніда Дашко  (ён — на другім плане) таксама трое дзяцей. Таксама засяліліся ў дом сядзібнага тыпу, выдзелены гаспадаркай, толькі ў аграгарадку Юшавічы. Леанід працуе  ў сельгаспрадпрыемстве 24-ы год.  Ён у свой час закончыў Лідскі індустрыяльны тэхнікум  і атрыманыя веды ўмела прымяняе на практыцы. Зараз з’яўляецца інжынерам  па механізацыі працаёмкіх працэсаў. А падчас уборкі збожжавых культур займаецца дапрацоўкай зерня на складзе ў Юшавічах. Сёлета дапрацаваў 3933,5 тоны

Караваі “Дажынак-2017” юныя ўдзельніцы мастацкай
самадзейнасці Затур’янскага СДК уручылі аператарам
збожжавых сушылак Івану Лукшу (на першым плане)
і Леаніду Дашко.
Іван Лукша — прадстаўнік
маладога пакалення хлебаробаў акцыянернага таварыства.
Ён — мясцовы. Працуе
ў гаспадарцы электрыкам
з 2006 года. У час жніва
абслугоўвае сушылку ЗСШ-16
на збожжавым складзе
ў в. Затур’я. На ёй сёлета было дапрацавана 1939,4 тоны зерня.
У Івана Лукшы — шматдзетная сям’я. З жонкай Сняжанай,
дырэктарам мясцовага СДК,
яны выхоўваюць траіх дзяцей.
А жывуць у Затур’і ў доме
сядзібнага тыпу, на вуліцы
Маладзёжнай, які ім выдзеліла дырэкцыя акцыянернага
таварыства.
У сям’і аператара
збожжасушылкі М-819 Леаніда Дашко (ён — на другім плане) таксама трое дзяцей. Таксама засяліліся ў дом сядзібнага тыпу, выдзелены гаспадаркай, толькі ў аграгарадку Юшавічы. Леанід працуе
ў сельгаспрадпрыемстве 24-ы год. Ён у свой час закончыў Лідскі індустрыяльны тэхнікум
і атрыманыя веды ўмела прымяняе на практыцы. Зараз з’яўляецца інжынерам
па механізацыі працаёмкіх працэсаў. А падчас уборкі збожжавых культур займаецца дапрацоўкай зерня на складзе ў Юшавічах. Сёлета дапрацаваў 3933,5 тоны



Аграном-хімік Віктар Шарапа: “Падчас жніва я быў адказны за камбайны: глядзеў,  каб не прастойвалі,  каб не было страт зерня.  Пасля ранішняй планёркі рабочы дзень пачынаў  на мехдвары, з камбайнерамі, затым разам з імі ехаў у поле. Адначасова выконваў  абавязкі і як аграхімік — у гаспадарцы ўносілі фосфарныя і калійныя ўгнаенні пад  перазалужэнне.  Цяпер унясенне тукаў  працягваем — пад сяўбу  азімых збожжавых”. Віктар скончыў Ляхавіцкі  аграрны каледж, затым — Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. З дыпломам аб вышэйшай адукацыі ў мінулым годзе знайшоў работу  ў ААТ “Юшавічы”.  І ўнёс свой уклад у фарміраванне і ўборку ўраджаю-2017

Аграном-хімік Віктар Шарапа: “Падчас жніва я быў адказны за камбайны: глядзеў, каб не прастойвалі,
каб не было страт зерня. Пасля ранішняй планёркі рабочы дзень пачынаў на мехдвары, з камбайнерамі, затым разам з імі ехаў у поле. Адначасова выконваў абавязкі і як аграхімік — у гаспадарцы ўносілі фосфарныя і калійныя ўгнаенні пад перазалужэнне. Цяпер унясенне тукаў
працягваем — пад сяўбу азімых збожжавых”. Віктар скончыў Ляхавіцкі аграрны каледж, затым — Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. З дыпломам аб вышэйшай адукацыі ў мінулым годзе знайшоў работу ў ААТ “Юшавічы”. І ўнёс свой уклад у фарміраванне і ўборку ўраджаю-2017

Загадчык  збожжавага склада № 1  у в. Затур’я  Алена Ёдзік  прыйшла  на гэту пасаду  нядаўна,  перад пачаткам жніва.  Магчыма,  давялося  нялёгка, але маладая жанчына  з нагрузкай справілася

Загадчык збожжавага склада № 1 у в. Затур’я Алена Ёдзік прыйшла на гэту пасаду нядаўна,
перад пачаткам жніва. Магчыма, давялося нялёгка, але маладая жанчына з нагрузкай справілася

Сярод вадзіцеляў, што адвозілі зерне ад камбайнаў  у ААТ “Юшавічы”, — Канстанцін Падамацька. На аўтамашыне ГАЗ-53 даставіў з поля на ток 679,7 тоны. Працаваў ён і на самім збожжатаку ў Юшавічах, дзе перавёз 685,5 тоны.  Канстанцін Канстанцінавіч   прыйшоў працаваць у сваю  гаспадарку 43 гады таму, у тым ліку за рулём аўтамашыны правёў 39 гадоў.  Зарэкамендаваў сябе  дысцыплінаваным,  акуратным работнікам. Галоўны аграном ААТ “Юшавічы” Фёдар Ёдзік добра характарызуе таксама работу вадзіцеляў Юрыя Любко,  Юльяна Навошы. Усе адчувалі адказнасць за ўраджай і стараліся  своечасова ўбраць яго і давесці да ладу

Сярод вадзіцеляў, што адвозілі зерне ад камбайнаў у ААТ “Юшавічы”, — Канстанцін Падамацька. На аўтамашыне ГАЗ-53 даставіў з поля на ток 679,7 тоны. Працаваў ён і на самім збожжатаку ў Юшавічах, дзе перавёз 685,5 тоны. Канстанцін Канстанцінавіч прыйшоў працаваць у сваю гаспадарку 43 гады таму, у тым ліку за рулём аўтамашыны правёў 39 гадоў. Зарэкамендаваў сябе дысцыплінаваным, акуратным работнікам. Галоўны аграном ААТ “Юшавічы” Фёдар Ёдзік добра характарызуе таксама работу вадзіцеляў Юрыя Любко, Юльяна Навошы. Усе адчувалі адказнасць за ўраджай і стараліся своечасова ўбраць яго і давесці да ладу

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!