Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Духмяны каравай — у падарунак

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Як мы паведамлялі, раённае свята Дажынак упрыгожыла выстава-конкурс  караваяў, якія пасля мерапрыемства  па ініцыятыве старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Івана Крупко былі накіраваны ў сацыяльныя ўстановы раёна. Так, караваі ААТ “Сейлавічы” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” сталі смачным падарункам для пражываючых Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў (фота 4), Гарадзейская дапаможная школа-інтэрнат (фота 1) і дзіцячы сацыяльны прытулак атрымалі караваі ад ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “Гарадзея” і СВК “Агракамбінат Сноў”, Гарадзейская гарадская бальніца — ад  ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”, Нясвіжскі РТЦСАН (фота 3) — ад ЗАТ “1 Мая” і ААТ “Юшавічы”. У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Нясвіжскага раёна сустракалі гэты салодкі падарунак ад ААТ “Новае жыццё” і РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, а дзіцячаму дому сямейнага тыпу Ігара і Галіны Бушмакіных дастаўся каравай  ААТ “17 Верасня” (фота 2).



Фота 1

Фота 1

Фота 2

Фота 2

Фота 3

Фота 3

Фота 4

Фота 4

Салодкія падарункі ад нясвіжскіх хлебаробаў прыйшліся даспадобы і дзецям, і дарослым.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!